Вы тут

Для мемарыяла ў Але ў кругласутачным рэжыме фармуюць канструкцыі з высакакласнага бетону


На Гомельскім домабудаўнічым камбінаце ў кругласутачным рэжыме фармуюць канструкцыі з высакакласнага бетону для мемарыяла ў Але, што на Светлагоршчыне.


Прадпрыемства самастойна выканае ўвесь цыкл — ад вырабу манумента да яго ўстаноўкі і добраўпарадкавання тэрыторыі. Каб увасобіць канцэпцыю архітэктараў, гомельскім будаўнікам давядзецца адліць і зманціраваць 100 бетонных элементаў. Іх агульная вага — амаль тысяча тон.

Бетонныя элементы ў цэхах пачалі вырабляць у пачатку сакавіка. Намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці Гомельскага домабудаўнічага камбіната Раман ІВАШКЕВІЧ адзначыў, што асноўны канструктыў будучага комплексу даволі габарытны. Каля трох сутак займаюць толькі выраб арматурнага блока і апалубкі, дапрацоўка чарцяжоў пад магчымасці лініі, непасрэдна вытворчасць формаў і адгрузка гатовых элементаў на аб'ект.

70 % неабходнага аб'ёму работ выконваюць на заводзе, астатнія — маналітныя — на месцы будучага мемарыяла. Над вырабам элементаў кампазіцыі працуюць
35 чалавек, 40 супрацоўнікаў задзейнічана непасрэдна ў Але. З павелічэннем аб'ёму работ колькасць будаўнікоў узрасце. Ужо распачаты мантаж канструктыўных элементаў уваходнай групы. Будаўнічыя работы на пешаходным маршруце, які сімвалізуе былую вясковую дарогу, ужо завяршаюцца. У працэсе мантажу знаходзіцца стэла на тэрыторыі асноўнай мемарыяльнай пляцоўкі. Таксама ў Светлагорскі раён з прадпрыемства ўжо даставілі адлітыя стылізаваныя брамы спаленых сядзіб.

— Непасрэдна на месцы мемарыяльнага комплексу некаторыя бетонныя канструкцыі будуць архітэктурна дапрацаваны, — растлумачыў Раман Івашкевіч. — На бетонную паверхню нанясуць адмысловыя саставы, якія імітуюць фактуру мармуру, абгарэлага дрэва. Будзе выкарыстоўвацца таксама дэкаратыўны брук. Усё гэта дазволіць дасягнуць большай выразнасці архітэктурных элементаў.

Уздоўж пешаходнага маршруту ўсталююць масіўныя элементы — сімвалы памяці аб ахвярах. Сілуэты асобных канструкцый, па архітэктурнай задумцы, нагадваюць фігуры людзей — дарослых і дзяцей.

Гомельскае прадпрыемства, якое традыцыйна арыентавана на выпуск вырабаў для будаўніцтва жылля, упершыню бярэ ўдзел у падобным праекце. Выкананне нетыповых і нават эксклюзіўных канструкцый для мемарыяла стала магчыма пасля мадэрнізацыі вытворчасці. Выраб усіх элементаў ААТ «Гомельскі ДБК» разлічвае скончыць да канца сакавіка, будаўнічыя работы на тэрыторыі мемарыяла плануецца завяршыць напярэдадні 75-й гадавіны Вялікай Перамогі.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Дарога да мемарыяла

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.