Вы тут

У мемарыяльным комплексе «Хатынь» ушанавалі памяць ахвяр спаленай карнікамі вёскі


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва Мінскай вобласці на чале з намеснікам старшыні Мінаблвыканкама Іванам Маркевічам.


«Хатынь — гэта гісторыя і сапраўдны помнік нашай краіны, куды прыязджаюць дзясяткі і сотні тысяч людзей, каб яшчэ раз успомніць, як фашысты нішчылі наш народ. Напярэдадні 75-годдзя Перамогі нагадаю, што кожны трэці беларус загінуў у гэтай бязлітаснай вайне. Дзякуючы ім у нас ёсць магчымасць жыць, ствараць сем'і, працаваць», — адзначыў высокі госць.

Старшыня абласной арганізацыі ветэранаў Казімір Чарапкоўскі падкрэсліў, што Хатынь — гэта напамін аб тым, як трэба адносіцца да міру на зямлі, да людзей.
З кожным годам усё менш становіцца ветэранаў, і святы абавязак — усіх іх помніць.

— Мы прынялі рашэнне выдаць кнігу пра ветэранаў, якія сёння жывуць, сабралі неабходныя звесткі, фотаздымкі. 9 мая маем намер падарыць яе экзэмпляр кожнаму ветэрану. Акрамя таго, хочам зняць пра іх фільм, — паведаміў Казімір Чарапкоўскі.

У дзень памяці трагедыі — 22 сакавіка — сярод тых, хто сабраўся на мемарыяле, не было сведак жахлівай падзеі. Эстафету памяці сімвалічна прыняло новае пакаленне.

Лёс Хатыні падзялілі сотні беларускіх вёсак. На працягу 1941–1944 гадоў захопнікі зруйнавалі 209 гарадоў і паселішчаў, больш дзевяці тысяч вёсак, у тым ліку 628 — знішчылі разам з жыхарамі, 186 з іх так і не адрадзіліся.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Прэв'ю: rus.delfi_.lv

Загаловак у газеце: Дзеля міру...

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра тое, як салдат купіў мыла, як сквапнасць давяла да дрэнных наступстваў, памылку дзяўчыны і не прыстасаванага да жыцця мужа.

Эканоміка

У Брэсцкай вобласцi ўкаранiлi практыку выязных прыёмаў дзяржрэгiстратараў

У Брэсцкай вобласцi ўкаранiлi практыку выязных прыёмаў дзяржрэгiстратараў

Хто валодае нерухомай маёмасцю альбо ўчасткам зямлi, ведае, як важна мець адпаведныя дакументы на сваю ўласнасць.

Эканоміка

Як генафонд раслін адаптуецца да змен клімату

Як генафонд раслін адаптуецца да змен клімату

Работа па вывучэннi генетычных рэсурсаў раслiн у Беларусi была пачата яшчэ ў 20-я гады мiнулага стагоддзя.