Вы тут

Прэзідэнт: Ёсць прапановы рэфармаваць сістэму судовай экспертызы


Старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Беларусі Андрэй Швед далажыў Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку аб дзейнасці структуры.


Асабліва кіраўнік краіны пацікавіўся ўдасканаленнем сістэмы медыцынскай экспертызы і ўзроўнем развіцця структуры.

— Мяне ўвогуле цікавіць той узровень, на які мы выйшлі па параўнанні з Расіяй і іншымі дзяржавамі. Як адбываецца ўзаемадзеянне ў гэтым плане з міжнароднымі экспертнымі групамі, крыміналістамі – вашымі калегамі?— звярнуўся Прэзідэнт да Андрэя Шведа.

Ён падкрэсліў, што сістэму судовых эспертых стваралі амаль на пустым месцы, у чымсьці рэфармавалі сістэму, якая дасталася.

—  Не хапала абсталявання. Мы паставілі перад сабой задачу выйсці на больш высокі ўзровень экспертнай дзейнасці па ўсіх кірунках, па ўсіх відах злачынстваў. Ці ўдалося нам гэту сістэму стварыць, ці здольная яна незалежна, як зараз, існаваць?  — пацікавіўся Прэзідэнт.    

Асабліва важна атрымаць адказы на гэтыя пытанні ў сувязі з тым, што, як паведаміў  кіраўнік дзяржавы, ёсць прапановы рэфармаваць установу.

— Я не схіліны да пераўпарадкавання. Але павінен быць прагрэс. Калі ёсць ён і праца ідзе эфектыўна, тады не трэба сістэму ламаць і чапаць, — рэзюмаваў Прэзідэнт.

Як далажыў Андрэй Швед, сёння ў Беларусі створана ўнікальная, незалежная сістэма судовай экспертызы. На яго думку, яна самая лепшая на постсавецкай прасторы.

Укаранёны ў практыку новы від экспертызы слядоў стрэлу (у большасці выпадаў яна дазваляе адназначна адказаць, ці здарылася самагубства) дапамог вызначыць, што ў рэзананснай справе з супрацоўнікам ДАІ ў Магілёве меў месца суіцыд.

— Менавіта нашы спецыялісты ў многім вызначылі абставіны гэтага выпадку, — расказаў журналістам Андрэй Швед.

Запатрабаваныя праваахоўнікамі і грамадзянамі новыя метады ў лінгвістычнай экспертызе пры абразах і экстрэмізме. Укаранілі ў практыку падвід парнаграфічнай экспертызы, связаны з гвалтоўнымі дзеяннямі ў дачыненні да малалетных і непаўналетніх. Такая экспертыза ў  комплексе з іншымі праводзіцца ў найноўшым цэнтры на праспекце Любімава ў Мінску. Як паведаміў старшыня камітэта, завяршаецца мантаж лабараторый ДНК, якія дапамогуць у правядзенні экспертыз па справах мінулых гадоў. Павелічэнне раскрываемасці  такіх злачынстваў – заслуга спецыялістаў ДКСЭ.

 — Мы сёння 99 працэнтаў даследаванняў праводзім у тэрмін да 30 сутак. Якасць работы нашых спецыялістаў з кожным годам паляпшаецца, — паведаміў Андрэй Швед журналістам. —Заснаванне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз поўнасцю сябе апраўдала. У нас створана ўнікальная, высокаэфектыўная сістэма судова-экспертнага забеспячэння правасуддзя, якая не мае аналагаў.

Падцвярждаюць гэта і замежныя спецыялісты, якія звяртаюцца па дапамогу і прыязджаюць вучыцца вопыту. У 2019 годзе ў  беларускіх экспертаў прайшлі навучанне больш за 20 груп замежнікаў.

— Кіраўніку краіны даложана пра тое, што ў мінулым годзе завершаны важны і складаны этап фарміравання на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь  новых падраздзяленняў па вытворчасці новых запатрабаваных відаў экспертыз. Іх рост адзначаецца ў апошнія годы шматкратна. Рэч ідзе ў першую чаргу аб тэхнічных відах экспертыз (камп'ютарна-тэхнічныя, будаўніча-тэхнічныя, радыёэлектронных устройстваў  і іншыя), — канстатаваў старшыня камітэта судовых экспертыз.

Як рэзюмаваў Андрэй Швед, сістэма Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз сябе апраўдала і рэкамендавала, таму гаворкі аб перапарадкаванні камусьці не ідзе.


Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Беларусі заснаваны Указам Прэзідэнта Беларусі ў 2013 годзе на базе Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз, экспертных падраздзяленняў органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, Узброеных Сіл і экспертных падраздзяленняў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Эскпертызы і даследванні праводзяцца па пяці відах — спецыяльныя, тэхнічныя, медыцынскія, крыміналістычныя, псіхіятрычныя. У працэнтным суаднясенні пераважаюць тры апошнія віды.

Асноўныя запыты паступаюць ад Следчага камітэта і органаў унутраных спраў. Усяго ў мінулым годзе колькасць эксперных даследванняў знізілася да 283 тысяч.

У 2018-2019 годах у практыку ўкаранёныя новыя віды экспертыз — лігвістычныя (даследаванне тэксту), культуралагічныя (аднясенне матэрыялаў да парнаграфічных), гемалагічныя (высвятленне, ці належаць камяні да каштоўных) і прадуктаў стрэлу. З моманту заснавання Камітэта па яго ініцыятыве ўстаноўлены дзяржаўны кантроль над абарачэннем 225 новых асабліва небяспечных рэчываў. У мінулым годзе больш за  9 тысяч экспертыз былі звязаны з наркотыкамі.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.