Вы тут

15 пацыентаў, у якіх быў дыягнаставаны каранавірус, выпісаны з бальніц


На сёння 15 пацыентаў, у якіх тэст даў станоўчы вынік, ужо вылечаны і выпісаныя з медыцынскіх устаноў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.


Яшчэ 61 пацыент знаходзіцца ў шпіталях пад пастаянным медыцынскім кантролем і на лячэнні. Некаторыя пацыенты пасля праходжання лячэння ўжо атрымалі адмоўныя тэсты і рыхтуюцца да выпіскі. Плануецца, што яна адбудзецца ў пачатку наступнага тыдня.

Працэдура тэставання арганізавана з 23 студзеня. За гэты час праведзена больш за 20 тысяч тэстаў.

У пятніцу было вядома пра 69 выпадкаў каранавіруса ў Беларусі.

Прэв'ю: Depositphotos.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.