Вы тут

Прэзідэнт: «АДАНІ» — лакаматыў інавацыйнай прадукцыі


Гэта высокатэхналагічнае прадпрыемства поўнага інавацыйнага цыклу, арыентаванае на галіну лічбавай візуалізацыі медыцынскай рэнтгенаўскай выявы, сістэм рэнтгенаўскага дагляду і неразбуральнага кантролю. Уся прадукцыя — імпартазамяшчальная, мадэльны радок налічвае больш за 60 найменняў.


За дзейнасць у якасці рэзідэнта СЭЗ «Мінск» у 2010–2019 гадах «АДАНІ» ўклала інвестыцый на суму 38,6 мільёна долараў у эквіваленце, стварыла 545 новых працоўных месцаў.

Прэзідэнт анансаваў неабходнасць прааналізаваць сістэму ільгот для рэзідэнтаў СЭЗ

Кіраўнік дзяржавы падрабязна цікавіўся ўмовамі працы рэзідэнтаў свабодных эканамічных зонаў і перавагамі, якія яны маюць. Ён падкрэсліў, што ў Падатковым кодэксе могуць быць карэкціроўкі для прадпрыемстваў СЭЗ. Але гэта толькі ў тым выпадку, калі яны пакажуць добрую эфектыўнасць для краіны.

Прэзідэнта праінфармавалі, што гэтыя прадпрыемствы не плоцяць падатак на прыбытак, — згодна з новай рэдакцыяй Падатковага кодэкса, рэзідэнты вызваленыя ад гэтага абавязку да 2050 году на весь перыяд дзейнасці ў свабоднай эканамічнай зоне пры ўмове экспарту прадукцыі ці продажу іншаму рэзідэнту. Па ўсіх СЭЗах краіны аб’ём экспарту складае 65 працэнтаў.

«АДАНІ» экспартуе 80-85 працэнтаў прадукцыі. Дарэчы, летась усе рэзідэнты СЭЗ заплацілі 1,3 мільярда рублёў падаткаў, а льготаў атрымалі на 900 мільёнаў. «Мы дамовіліся, што мы вернемся да Падатковага кодэксу, паглядзім, што дрэнна, што добра. Я не магу адразу сказаць, што для дзяржавы яны дабро (СЭЗ — «ЗВ»). Так, гэта заробак, высокатэхналагічная вытворчасць. Але ўсё гэта мусіць быць выгадна дзяржаве праз падаткі і гэтак далей», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў: калі структура кодэксу адпавядае сучасным патрабаванням, чапаць яго не трэба. Увагу звярнуць трэба менавіта на льготы, якія атрымліваюць прадпрыемствы. Калі дзяржава нешта праз гэта губляе, падыходы трэба мяняць, упэўнены кіраўнік дзяржавы. Ён нагадаў, што свабодныя эканамічныя зоны ствараліся з мэтай заняць людзей, прыцягнуць інвестараў і экспартаваць тавары.

Адукаваныя людзі — самы дарагі тавар

Кіраўнік прадпрыемства Уладзімір Лінёў выказаў перакананасць, што эканоміка не можа развівацца за кошт ільготкім меркаваннем згадзіўся і кіраўнік дзяржавы. Таму просьбу «АДАНІ» аб вялікай пляцоўцы для новай будоўлі прынцыпова задаволіў.

«Я гатовы аддаць тэррыторыю, але для мяне будзе важна, каб для вытворчасці свайго высокатэхналагічнага прадукта былі задзейнічаны беларускія прадпрыемствы», — паставіў задачу Прэзідэнт. У прыклад такой кааперацыі прывялі «Зеніт» у Вілейцы.

Яшчэ адна агульная праблема дзяржавы і бізнесу — падрыхтоўка кадраў. Напрыклад, «АДАНІ» гатовае плаціць стыпендыю студэнтам, вучыць будучых спецыялістаў з пяці вну, даць умовы для напісання дысертацыі.

«Пажадаеш падрыхтаваць спецыяліста — заплаціў, рыхтуй. Калі не жадаеш потым працаваць, не трэба. Але грошы трэба вярнуць. Усё гэта мы ўрэгулюем. Самы дарагі тавар — гэта адукаваныя людзі», — заявищ Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы намераны выправіць сітуацыю, калі дэфіцытныя спецыялісты не адчуваюць адказнасці перад тымі, хто іх выгадаваў.

«Гэта ўзор: высокі інтэлект, высокі ўзровень імпартазамяшчэння»

Па ўсёй краіне ёсць прадпрыемствы, якія вырабляюць высокатэхналагічную прадукцыю, сказаў Прэзідэнт, адказваючы на пытанне журналістаў пра ўражанні ад наведвання кампаніі «АДАНІ».

«Вядома, мы адстаем ад планаў, якія былі на бягучую пяцігодку, але маем вопыт работы, — сказаў ён. — Гэта ўзор: высокі інтэлект, высокі ўзровень імпартазамяшчэння. Хіба мы не можам зрабіць. І ідзем гэтым шляхам, але каб здзейсніць пажаданы намі рывок, патрэбны вялізныя інвестыцыі, вялікія грошы. Ні ў каго ў свеце, акрамя некалькіх краін, такіх сум няма. Але трэба разумець, што нават калі ў некага ёсць грошы, яны не заўсёды дадуць. Бо заўтра гэта канкурэнт для іх».

Аляксандр Лукашэнка назваў кампанію «АДАНІ» лакаматывам інавацыйнай прадукцыі. 

«Я думаю, што гаспадары пагодзяцца, каб яны «на прычэп» узялі нашы іншыя прадпрыемствы і цягнулі за сабой. Няхай вырабляюць камплектуючыя для іх», — падзяліўся кіраўнік дзяржавы. 

Прэзідэнт паабяцаў кантраляваць, каб не ўзнікала перашкод для развіцця падобных прадпрыемстваў. Ён прызнаўся, што яму спадабалася вытворчасць, якую ён ўбачыў.

«Гэта будучае. Яны экспартам займаюцца, па ўсім свеце працуюць. Валюту ў краіну прывозяць — гэта вельмі важна, — адзначыў беларускі лідар. — А тое, што гэта высокатэхналагічная вытворчасць, уздымае нас на больш высокі ўзровень развіцця. За гэта ўдвая трэба дзякаваць такім людзям».

Дарэчы, дырэктарам па развіцці бізнэсу медыцынскага і рэнтгеналагічнага абсталявання «АДАНІ» працуе Антоніс Джозэф (ураджэнец Шры-Ланкі). Ён прыехаў у Мінску дваццаць тры гады таму, ажаніўся, мае дваіх дзяцей. Антоніс з гонарам паведаміў Лукашэнку, што тэхніка «АДАНІ» выкарыстоўваецца і на яго родным востраве. Прэзідэнт падзякаваў за працу і, звярнуўшыся да міністра аховы здароўя: «Гэтых маладых людзей трэба абавязкова знаходзіць і падымаць наверх».

Беларускія ўстановы аховы здароўя належыць абсталяваць апаратамі айчыннай вытворчасці

Аляксандр Лукашэнка станоўча ацаніў прадукцыю прадпрыемства «АДАНІ». Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік звярнуў увагу Прэзідэнта, што калісьці ніхто не верыў, што айчынны вытворца можа зрабіць перасовачныя флюарографы, лічбавыя тамографы, мамографы, апараты для лячэння раку скуры — усё гэта абсталяванне сусветнага ўзроўню. 

Зараз завяршаецца будоўля новага корпусу Мінскага анкадыспансера — у конкурсе на камп’ютарны тамограф перамагла фірма «АДАНІ», паведаміў міністр. 

«Узяць на кантроль пытанне забеспячэння медыцынскіх устаноў аналагічнага класа апаратамі ўласнай вытворчасці. Гэта сваё, яно таннейшае... Але калі яно вынік дае, калі гэта якасць», — звярнуў увагу Лукашэнка. 

Ідуць перамовы, каб усю тэхніку «АДАНІ» ў Беларусі (больш за 850 адзінак) перадаць на цэнтралізаванае абслугоўванне. Гэта дазволіць скараціць прастоі абсталявання.

«Галоўнае, што ты свой, ты на месцы, і гэта таннейшае. Той жа клас — і таннейшае», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Штогод у Беларусі абследуюцца не менш за 4,5 мільёнаў чалавек — гэта велізарны сацыяльны рэзультат, падкрэсліў Уладзімір Лінёў.

«Сітуацыя з каранавірусам у Беларусі не такая, каб прымаць драконаўскія меры»

Адно з пытанняў журналістаў кіраўніку дзяржавы датычылася беларусаў, якія недастаткова адказна ставяцца да эпідэміялагічнай рызыкі ў святле аб’яўленай пандэміі на каранавірус, і рэакцыі на гэта з боку дзяржавы. 

«Сутнасць вашага пытання ў тым, што трэба людзей у рэшце прымусіць адказваць за сябе і за тых, хто побач, — удакладніў Прэзідэнт. — Калі кашляеш, дык не выходзь на вуліцу і заразу не разнось! У гэтым сутнасць уся. І многія дзяржавы вельмі жорсткія меры ў гэтым плане прымаюць. Чаму я гэтага не раблю? Скажу вам шчыра: мы не знаходзімся ў той сітуацыі, каб прымаць драконаўскія меры».

Так, ёсць людзі, якія ставяцца безадказна, пагадзіўся беларускі лідар. Так адбылося з адным з інфікаваных беларусаў, які пасля вяртання з-за мяжы меў больш за тры сотні кантактаў першага ўзроўню, перш чым патрапіў у стацыянар. 

«Дзякаваць богу, што яны аказаліся здаровыя. Не значыць, што яны не заражаныя былі, яны проста перанеслі на нагах гэты вірус. Вось чаму я кажу — псіхоз пачаўся. Кітайцы нас праінфармавалі: у іх 85 працэнтаў — лёгкія формы і яны перанеслі як звычайны грып, які быў летась і раней. Мы пераносілі розныя вірусы, і зараз пераносіць грамадства, ва ўсіх краінах. Таму перажываць асабліва не трэба, але нельга і супакойвацца», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

«Трэба працаваць, як у Беларусі, каб не было, як у Італіі», — заявіў ён. На думку Прэзідэнта, галоўная памылка італьянскіх медыкаў была ў тым, што трэба было пачаць з кантролю і назіранняў, каб не дапусціць цяжкіх формаў. Менавіта так робіцца ў Беларусі, запэўніў ён.

Калі чалавек падхапіў інфекцыю, ён павінен праінфармаваць урачоў і лячыцца.


«Цяпер важна не паддацца сусветнай паніцы»

Што тычыцца беларусаў, якія зараз апынуліся за межамі радзімы (а такіх каля 10 тысяч), яны будуць усе вернутыя, хоць у адзін момант гэта зрабіць немагчыма. Пры гэтым беларускія ўлады не будуць падзяляць сваіх суайчыннікаў і расіян. 

«Мы не закрываемся, як яны, але мы іх павінны вывезці адтуль, — сказаў пра грамадзян суседняй дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. — Дарэчы, расіяне на борт нашых людзей у Тайландзе і іншых мясцінах не пускаюць. Але думаю, дамовімся. Гэта звычайная бязглуздзіца. Гэта глупства. Гэта для Расіі практычна нічога не каштуе, а шкоды прынясе вялізнае мноства».

Людзей трэба напружваць, каб яны больш адказна ставіліся да стану свайго здароўя, пагадзіўся Прэзідэнт. І не толькі зараз. Цяпер важна не паддацца сусветнай паніцы.

«Я ведаю, да чаго паніка прывядзе, — заявіў беларускі лідар. — Пачынаюць бегчы ў крамы... Скупяць столькі, што заўтра выкідваць прадукты будуць. Тыя ж крупы папсуюцца. У нас дастаткова прадуктаў. Калі закрылі мяжу, рытэйлеры звярнуліся да нас: дайце нам прадукты харчавання, бо ў нас пачынаецца дэфіцыт. Мы, вядома, фарміруем партыі і адпраўляем, але кошт ужо зусім іншы. Таму не трэба ламіцца ў крамы. Я папярэджваў: не скупляйце тыя маскі — скупілі! У чарзе стаяць, у інтэрнэце скардзяцца. Добра, перапрафілявалі дзве вытворчасці — бярыце гэтыя маскі! Зараз няма куды падзець».

Людзям трэба быць больш спакойнымі, адзначыў кіраўнік дзяржавы. 

«Малю Бога, каб да Вялікадня мы вось так, спакойна прайшлі гэты перыяд. А далей гэты каранавірус, як міністр сказаў, сам знікне, — засмяяўся Аляксандр Лукашэнка. — Бо вясна пачынаецца, перыяд гэты заканчваецца. Мяне радуе тое, што пік захворвання на грып і розныя вірусы ўжо пройдзены, і пайшло зніжэнне. На гэтым фоне, вядома, і каранавірус будзе сыходзіць. Абавязкова. Бо каранавірус ускладнены і ўмовамі, і кліматам, і сезоннасцю, якую мы заўсёды перажываем. Таму трэба спакойна працаваць».

Берагчы сябе трэба, а для жорсткіх мер у адносінах да людзей, якія грэбуюць правіламі гігіены і самаізаляцыяй падчас верагоднага заражэння, сітуацыя павінна саспець. 

Прэзідэнт яшчэ раз звярнуў увагу на тое, што сёлета смяротнасць ад пнеўманіі ў нашай краіне значна меншая, чым летась і ў папярэднія гады. 

Учора было прынятае рашэнне раздаваць памяткі пра тое, што трэба рабіць, усім, хто вяртаецца з-за мяжы, паведаміў Аляксандр Лукашэнка. 

«Міліцыі і КДБ далі каманду, каб яны кантралявалі сітуацыю і дакладвалі. Мы без прыняцця нейкіх законаў, пры нашай сённяшняй сітуацыі з чалавека спытаем, калі ён вяртаецца з-за мяжы і не ідзе на самаізаляцыю. Навошта ў бальніцы трымаць і карміць там? — дадаў кіраўнік дзяржавы. — Не трэба лішні раз трымаць людзей, у якіх па лабараторных даследаваннях не пацвердзіўся каранавірус».

Кіраўнік дзяржавы таксама паўтарыў, што з вопыту кітайцаў карантын не дае плёну. 

«Учора мы прынялі рашэнне, што недзе лепш перастрахавацца, але не залішне, — падсумаваў Прэзідэнт. — Гэта вельмі вялікая, шматгранная работа, і я вельмі рады, што нашы вірусолагі і ўрачы ведаюць, што рабіць. Мы робім усё, каб абараніцца».

Сёння яшчэ не зразумела, ці будзе гэта жорсткі крызіс, ці нам удасца вярнуцца на папярэдні ўзровень развіцця 

На пытанне, ці чакаць беларусам эканамічнага крызісу, Аляксандр Лукашэнка адказаў наступным чынам:

«Не хачу быць банальным, але скажу сваё меркаванне. Што датычыцца фінансава-эканамічнага крызісу, мы ўжо туды адной нагой ступілі. А зараз, паколькі валацільнасць высокая, хістанні вельмі высокія па ўсіх кірунках, мы спрабуем гэтую нагу вярнуць на месца. Вось у чым, з майго пункту гледжання, галоўнае пытанне — ці ўдасца нам назад гэтую нагу вярнуць і побач паставіць, або мы туды і другую нагу ўсунем».

Па словах кіраўніка дзяржавы, сёння яшчэ не зразумела, ці будзе гэта жорсткі крызіс, ці нам удасца вярнуцца на папярэдні ўзровень развіцця. 

«Магчыма, я ў нечым памыляюся. Трэба аналізаваць, што мы зараз робім. Наперадзе Пасланне Прэзідэнта да парламента і народа, таму мы вядзём прапрацоўкі і аналіз некаторых кірункаў, і, магчыма, ўжо да таго часу абстаноўка дазволіць нам зрабіць пэўную адназначную выснову», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Варвара МАРОЗАВА

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.