Вы тут

На конкурсах «Славянскага базару ў Вiцебску» Беларусь прадставяць Раман Волазнеў i Ангелiна Ламака


Сталi вядомы iмёны прадстаўнiкоў нашай краiны на вакальных конкурсах мiжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску — 2020».


У фiнале дзiцячага адбору суддзi аддалi першынство Ангелiне Ламака. 13-гадовая спявачка займаецца адразу ў дзвюх музычных школах — у Мiнску i Лепелi, сама пiша песнi, мае за плячыма фiналы нацыянальных адбораў на «Дзiцячае Еўрабачанне» i «Новую хвалю», выступленне ў расiйскiм тэлепраекце «На ўвесь голас» (2018 год).

Iмя Рамана Волазнева, думаецца, таксама няблага знаёма прыхiльнiкам музычных тэлепраектаў. Ужо ў дзесяць гадоў хлопец трапiў у топ-10 нацыянальнага адбору на дзiцячае «Еўрабачанне» i сыграў у музычным спектаклi «Новыя брэменскiя музыканты». Заняў другое месца на «Дзiцячай Новай хвалi — 2009», неаднаразова быў стыпендыятам Спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Беларусi па падтрымцы таленавiтай моладзi. У 2012 годзе атрымаў Гран-пры конкурсу «Маладыя таленты Беларусi», мае ў актыве шэраг прэмiй мiжнародных музычных i вакальных конкурсаў. Два гады таму Раман, ужо маючы вопыт работы ў ансамблi «Сябры», выпусцiў свой дэбютны альбом, а летась небеспаспяхова выступiў у расiйскiм музычным праекце «Голас».

Нагадаем, 29-ы па лiку фестываль «Славянскi базар у Вiцебску» пройдзе з 13 да 21 лiпеня.

Вiкторыя ЗАХАРАВА

Прэв'ю: sonarium.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Антыдэпрэсанты не выклiкаюць прывыкання i залежнасцi». Як перамагчы трывогу i дэпрэсiўны настрой?

«Антыдэпрэсанты не выклiкаюць прывыкання i залежнасцi». Як перамагчы трывогу i дэпрэсiўны настрой?

Расказаў урач-псiхiятр-нарколаг мiнскага гарадскога клiнiчнага псiхiятрычнага дыспансера Iгар Сарокiн.

Грамадства

Прыехаць за 30 хвiлiн. Як у аварыйных выпадках павiнны рэагаваць камунальнiкi

Прыехаць за 30 хвiлiн. Як у аварыйных выпадках павiнны рэагаваць камунальнiкi

У Беларусi дзейнiчае такi дакумент, як «Тэхнiчная эксплуатацыя жыллёвых i грамадскiх будынкаў i збудаванняў. Парадак правядзення».