Вы тут

Iнтарэсы выбаршчыкаў — i за мяжой таксама


У дзеючым склiканнi Палаты прадстаўнiкоў рабочыя групы па супрацоўнiцтве з парламентамi замежных дзяржаў упершыню фармiравалiся па рэгiянальным прынцыпе. Гэта сведчыць пра рост значнасцi парламенцкай дыпламатыi. Дэпутаты на мiжнародных пляцоўках i ў кантактах з замежнымi калегамi будуць не толькi абараняць i прасоўваць iнтарэсы беларускай дзяржавы ў цэлым, але i згадваць пра свае акругi, выбаршчыкаў i садзейнiчаць наладжванню бiзнес-стасункаў памiж iмi i рэгiёнамi за мяжой.


Эфектыўнасць рэгiянальнага супрацоўнiцтва асаблiва вiдавочная памiж Расiяй i Беларуссю. Мясцовыя ўлады менш схiльныя да палiтызацыi, лепш ведаюць патрэбы вытворцаў, iнтарэсы бiзнесу. Пакуль элiты краiны занятыя глабальнымi праблемамi, канкрэтныя прадпрыемствы i арганiзацыi заключаюць кантракты i вырашаюць пытаннi збыту, паставак, сумеснай вытворчасцi i выхаду на рынкi. Таму ў свой час рэгiянальныя беларуска-расiйскiя форумы сталi выконваць важную ролю ў эканамiчным узаемадзеяннi дзвюх краiн. Цяпер падобны эфект чакаецца ад беларуска-ўкраiнскiх i беларуска-ўзбекiстанскiх форумаў рэгiёнаў. I зусiм невыпадкова менавiта парламент — галоўны арганiзатар сустрэч такога фармату.

«Парламентарыi павiнны садзейнiчаць мiжрэгiянальнаму супрацоўнiцтву i развiццю рэгiёнаў, забеспячэнню росту заробкаў i павышэнню якасцi жыцця грамадзян», — адзначыў старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Уладзiмiр АНДРЭЙЧАНКА на семiнары, прысвечаным прыярытэтам мiжнароднага парламенцкага супрацоўнiцтва, якi нядаўна прайшоў у нiжняй палаце Нацыянальнага сходу Беларусi.

Усяго ў Палаце прадстаўнiкоў сфармiраваны 72 рабочыя групы па супрацоўнiцтве з парламентамi замежных дзяржаў, мiжпарламенцкая камiсiя па супрацоўнiцтве Нацыянальнага сходу Беларусi i Нацыянальнага Сходу Арменii, а таксама 12 дэлегацый у мiжнародных парламенцкiх арганiзацыях. Акрамя таго, у Савеце Рэспублiкi сфармiраваны мiжпарламенцкiя камiсii па супрацоўнiцтве з верхнiмi палатамi парламентаў Казахстана, Расii i Францыi.

Спiкер нiжняй палаты адзначыў, што развiццё сучаснай сусветнай палiтыкi ва ўмовах глабалiзацыi i фармiравання шматпалярнага свету прад'яўляе новыя патрабаваннi да выбудоўвання мiжнародных парламенцкiх адносiн.

«Парламенцкая дыпламатыя становiцца ўсё больш запатрабаваным, канцэптуальна важным i перспектыўным фарматам узаемадзеяння, здольным умацаваць давер памiж краiнамi, — сказаў Уладзiмiр Андрэйчанка. — Беручы ўдзел у шматбаковых мiжнародных форумах, накiроўваючыся з вiзiтамi ў замежныя дзяржавы, парламентарыi могуць эфектыўна дапоўнiць намаганнi дыпламатаў у вырашэннi вострых мiжнародных i рэгiянальных праблем, стрымлiваннi росту крынiц пагроз i нестабiльнасцi».

Па яго словах, адным з пацвярджэнняў росту ўсеагульнай увагi да мiжпарламенцкага супрацоўнiцтва з'яўляецца распрацоўка Дэкларацыi Мiжпарламенцкага саюза аб парламенцкай дыпламатыi, падрыхтоўка праекта якой плануецца сёлета на 142-й Асамблеi МПС.

Пры гэтым парламенту Беларусi, па словах старшынi Палаты прадстаўнiкоў, адводзiцца асаблiвая роля ў развiццi i ўмацаваннi мiжнароднага аўтарытэту краiны, абароне i прасоўваннi яе нацыянальных iнтарэсаў на сусветнай арэне.

У гэтай сувязi Уладзiмiр Андрэйчанка абазначыў перад калегамi шэраг задач: у зносiнах з парламентарыямi iншых краiн весцi работу, накiраваную на непалiтызаваную ацэнку падзей у Беларусi; дзеля ўмацавання мiжрэгiянальнай стабiльнасцi шукаць i развiваць новыя формы ўзаемадзеяння на мiжнародных парламенцкiх пляцоўках.

«Важна, каб голас Мiнска гучаў i быў чутны ў розных кутках свету, у розных мiжнародных парламенцкiх структурах, якiх на сённяшнi дзень налiчваецца ўжо больш за 70, — акцэнтаваў увагу спiкер. — Гэта наш iмiдж, рэпутацыя, палiтычная вага».

Кiраўнiк нiжняй палаты заклiкаў дэпутатаў актывiзаваць намаганнi для прасоўвання iнiцыятыў Прэзiдэнта Беларусi аб запуску новага перагаворнага працэсу «Хельсiнкi-2» i фармiраваннi «Пояса лiчбавага добрасуседства».

Не менш важны складнiк парламенцкай дыпламатыi — садзейнiчанне поўнамаштабнаму гандлёва-эканамiчнаму супрацоўнiцтву, дыверсiфiкацыi паставак беларускай прадукцыi на знешнiя рынкi.

Уладзiмiр Андрэйчанка падкрэслiў мэтазгоднасць актыўнага прыцягнення парламентарыяў да работы мiжурадавых камiсiй па гандлёва-эканамiчным супрацоўнiцтве. Ён выказаў упэўненасць, што вопыт, веды i прафесiяналiзм беларускiх парламентарыяў дазволяць годна працаваць па ўсiх кiрунках мiжнароднай парламенцкай дзейнасцi, i спадзяецца, што парламенцкае супрацоўнiцтва «зможа забяспечыць максiмальны эфект для паскарэння сацыяльна-эканамiчнага развiцця краiны».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

Не трапіць у рабства анлайн. Як у краіне змагаюцца з гандлем людзьмі

З 2000 года ў Беларусі выяўлена 4421 злачынства, звязанае з гандлем людзьмі.

Эканоміка

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Дзесяць пытанняў пра крэдыты, або Што трэба ведаць аб крэдыце, каб ён стаў сродкам рэалізацыі мэт, а не цяжарам на плячах

Пра што абавязкова трэба падумаць перад тым, як браць на сябе фінансавыя абавязацельствы перад банкам?