Вы тут

25 званкоў паспела прыняць падчас прамой тэлефоннай лiнii Наталля Качанава


Менавiта столькi было званкоў, якiя паспела прыняць падчас прамой тэлефоннай лiнii старшыня Савета Рэспублiкi Наталля Качанава

Праўду кажучы, калi лiчыць па колькасцi, пытанняў атрымаецца значна больш: многiя з заяўнiкаў агучвалi па дзве-тры, а то i больш праблемных тэм запар, карыстаючыся магчымасцю быць пачутымi на высокiм узроўнi.

Тэлефон працаваў у рэжыме нон-стоп, нi на секунду не сцiхаючы: людзi агучвалi як свае жыццёвыя праблемы, крыўду на нейкую сiтуацыю, так i цiкавыя прапановы i iнiцыятывы. Але пра ўсё падрабязней.


Больш iнфармацыi

Анатоль Дзмiтрыевiч з вёскi Прылессе Мiнскага раёна расказаў пра невялiкую грунтовую дарогу, што вядзе да гаражнага кааператыва: маўляў, куды ні звярталiся — грошай на яе ўладкаванне ў найблiжэйшы час не прадугледжана. Людзi гэта разумеюць, просяць хоць абмежаваць хуткасць руху ў гэтым месцы, каб аўто, што лётаюць (не iначай) па ёй, не надта пылiлi мясцовым жыхарам.

Спiкер верхняй палаты даручыла кампетэнтным спецыялiстам разабрацца ў праблеме.

Другой агучанай тэмай стала прапанова ў гонар 75-й гадавiны Вялiкай Перамогi трансляваць у тэлевiзiйным эфiры кадры ваеннай кiнахронiкi: дакументальныя стужкi заўсёды лепш адлюстроўваюць тагачасную рэчаiснасць, чым тысячы слоў i мастацкiх твораў, лiчыць Анатоль Дзмiтрыевiч.

Наталля Качанава пагадзiлася з гэтым меркаваннем, адзначыўшы, што прапанова слушная, заслугоўвае ўвагi i рэалiзацыi:

— Я сёння ж зраблю ўсё магчымае, каб выправiць гэту сiтуацыю, — падкрэслiла яна.

Наталля Самохiна з Мiнска лiчыць, што на дадзены момант прымаецца недастаткова мер па прафiлактыцы распаўсюджвання каранавiруса, ды i наогул iнфармацыi ў СМI пра сiтуацыю з яго прафiлактыкай магло б быць больш.

Спiкер верхняй палаты парламента падкрэслiла, што ў дзяржаве прымаюцца ўсе адэкватныя меры, каб захаваць здароўе людзей, надзвычайнай сiтуацыi няма: «У нашай краiне галоўнае — гэта людзi». Так, узмоцнены санiтарна-каранцiнны кантроль у пунктах пропуску, Нацыянальным аэрапорце Мiнск. Становiшча знаходзiцца на няспынным кантролi спецыялiстаў, якiя нясуць за гэта адказнасць.

Беларусь не абмяжоўвала рух людзей i тавараў, выконваючы рэкамендацыi Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя. СААЗ лiчыць, што такiя меры падчас надзвычайных сiтуацый у галiне аховы здароўя ў большасцi выпадкаў не з'яўляюцца эфектыўнай мерай. «Зачынiўшы гранiцы, мы праблему не вырашым», — растлумачыла Наталля Качанава. У той жа час, калi iнфармацыi людзям недастаткова, трэба ўзмацнiць iнфармацыйную работу ў гэтым кiрунку, упэўнена спiкер Савета Рэспублiкi. Адпаведнае даручэнне яна накiруе адказным асобам.

Камунальныя стасункi

Асобнай тэмай любой прамой лiнii з'яўляецца работа жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Пра яе недахопы расказала мiнчанка Таццяна Васiлеўна, што жыве на вулiцы Разiнскай: жанчына паскардзiлася на смурод, што атачае дом. Наталля Качанава звязалася з намеснiкам старшынi Мiнгарвыканкама Аляксандрам Дараховiчам, даручыла неадкладна выехаць на месца i праiнфармаваць аб прынятых мерах.

Адзiнокая 75-гадовая мiнчанка Таiса Канстанцiнаўна расказала, што вентыляцыйная шахта не функцыянуе, бо сусед заблакаваў яе пасля рамонту. Справа не аднаго дня, ёсць нават судовае рашэнне аб неабходнасцi вяртання кватэры ў праектнае становiшча, аднак яно не выконваецца. Жанчына вiнавацiць ва ўсiм жыллёва-эксплуатацыйную арганiзацыю, якая не прымае дастатковых мер.

— Тут вы маеце рацыю: калi ёсць рашэнне суда — яно павiнна выконвацца. Паглядзiм i разбяромся, — запэўнiла Наталля Качанава.

Мiнчанка Галiна Яршова ўзняла пытанне неабходнасцi капрамонту дома па вулiцы Чайкоўскага, якi быў пабудаваны яшчэ ў 1956 годзе. Калiсьцi людзям казалi, што дом падлягае зносу, але цяпер гарадскiя ўлады ад гэтых планаў адмовiлiся. Жанчына сцвярджае, што рамонт нi разу тут не выконваўся.

Аб неабходнасцi капрамонту ў доме расказаў старшынi Савета Рэспублiкi — яшчэ адзiн мiнчанiн Андрэй Пiрагоў, што жыве на Партызанскiм праспекце. Па ўсiх гэтых фактах дадзены адпаведныя даручэннi, па вынiках разгляду заяўнiкаў праiнфармуюць.

Больш кветак i дрэў

Дарэчы, апошнi заяўнiк з гэтага спiса ўзняў не толькi тэму адлiчэнняў на капрамонт i мэтазгоднасцi iх размеркавання — неабыякавы жыхар сталiцы агучыў праблему высечкi дрэў. У якасцi прыкладу ён паведамiў пра знiшчэнне ў Заводскiм раёне ў 2018 годзе парку пад будучую забудову i пацiкавiўся стаўленнем да гэтай тэмы Наталлi Качанавай.

— Гэта i маё меркаванне, i даручэнне Прэзiдэнта краiны: максiмальна захоўваць зялёныя насаджэннi. А што i дзеля чаго высеклi — я разбяруся, — запэўнiла спiкер верхняй палаты парламента, якая з'яўляецца ўпаўнаважанай кiраўнiка дзяржавы па Мiнску. — Мiнгарвыканкаму будзе пастаўлена задача максiмальна выключыць высечку дрэў у сталiцы.

Яна адзначыла, што даручана высаджваць больш дрэў, кустоў i кветак, i ўдзел грамадзян у гэтай справе толькi вiтаецца.

— Людзi хвалююцца аб тым, каб захаваць зялёныя насаджэннi, не высякаць дрэвы. Але такая задача стаiць перад усiмi: арганiзацыямi, якiя займаюцца гэтым пытаннем, грамадзянамi нашай краiны, — падкрэслiла Наталля Качанава, каментуючы «МС» гэты зварот (дарэчы, тэма тыдня сённяшняга выпуску датычыцца зялёных пасадак у сталiцы i рэгiёнах. — Рэд.). — Цяпер iдзе трэцi Год малой радзiмы: наша агульная задача — максiмальна высаджваць дрэвы, кусты, кветкi. Прыемна, што людзi гэта разумеюць i актыўна бяруць удзел у добрай справе. Я ўдзячна мiнчанам, якiя адгукнулiся на такую прапанову, i ў надыходзячы сезон, мяркую, мы актыўна далучымся да гэтай работы.

Жыллё i жыццё

Не абмiнулi заяўнiкi i тэму жыллёвага будаўнiцтва. Жыхарка Мiнскага раёна, мацi двух малых, прасiла пасадзейнiчаць у атрыманнi льготнага крэдыту на рэканструкцыю прыватнага дома. Таксама маладая мацi з Iўя паскардзiлася, што ў райцэнтры будуецца жыллё толькi для шматдзетных, але чаго чакаць тым, у каго двое дзяцей? Мужчына з Вiцебшчыны агучыў свае хваляваннi: ён стаiць на ўлiку грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў у Лёзне, але сам жыве з сям'ёй у Полацку, i яго не ставяць там на чаргу. Усе гэтыя пытаннi патрабуюць дадатковага вывучэння, таму кампетэнтныя службы зоймуцца высвятленнем усiх абставiн, аб чым праiнфармуюць Савет Рэспублiкi.

Гучалi таксама пытаннi, якiя закраналi тэмы судовых рашэнняў, разгляду зваротаў грамадзян адказнымi асобамi i стаўлення iх да заяўнiкаў, падлiку працоўнага стажу, неабходнага для пенсiйнага забеспячэння, складанасцяў працаўладкавання ў невялiкiм населеным пункце i iншыя.

Дарэчы, пра асаблiвасцi працоўных стасункаў расказаў малады цясляр з Гродна, якi працуе на буйным будаўнiчым прадпрыемстве. Хлопец паведамiў пра знiжэнне заробкаў, перапрацоўкi i атрыманне вымовы за тое, што ў рабочы час пайшоў на прыём да ўрача. Разгляд гэтага звароту ўзяты на асабiсты кантроль спiкерам верхняй палаты парламента.

Падводзячы вынiкi прамой лiнii, Наталля Качанава паведамiла журналiстам, што падобная форма плённая: людзi могуць агучыць свае праблемы без неабходнасцi звяртацца на асабiсты прыём.

— Мне прыемна, што людзi агучваюць прапановы па развiццi свайго горада, раёна, кажуць пра тое месца, дзе яны жывуць, — падкрэслiла яна. — Людзi бесперапынна тэлефанавалi на працягу трох гадзiн, каб агучыць, што iх хвалюе. А гэта розныя пытаннi, якiя датычацца ўсiх сфер жыццядзейнасцi.

У рабоце са зваротамi недапушчальны фармалiзм, нiводная просьба не павiнна заставацца без адказу, рэзюмавала яна.

Вольга АНУФРЫЕВА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Баявыя поспехi шмат у чым залежалi ад быту, або пра што паведамляюць партызанскiя летапiсы

Баявыя поспехi шмат у чым залежалi ад быту, або пра што паведамляюць партызанскiя летапiсы

Партыйныя i камсамольскiя арганiзацыi партызанскiх атрадаў удзялялi вялiкую ўвагу адпачынку i вольнаму часу партызан.