Вы тут

На могiлках павiнен быць парадак


Бо гэта не толькi частка важнага вясновага добраўпарадкавання, але i наша стаўленне да тых, каго з намi сёння няма. Падчас сваёй паездкi па Магiлёўскiм раёне член Савета Рэспублiкi, прарэктар МДУ iмя А. Куляшова Алег Дзячэнка звярнуў увагу на тое, у якiм стане знаходзяцца сёння грамадзянскiя i воiнскiя пахаваннi.


— Для мяне вельмi важна ведаць, чым дыхае раён, якiя ёсць магчымасцi i ўмовы для яго развiцця, якiя iснуюць праблемы, — кажа парламентарый. — Могiлкi — гэта якраз адно з балючых месцаў, тое, што патрабуе ад нас больш пiльнай увагi. Пытанне добраўпарадкавання гэтых месцаў знаходзiцца на асабiстым кантролi старшынь сельсаветаў. На жаль, насельнiцтва не вельмi ахвотна далучаецца да гэтай адказнасцi. Хоць на грамадзянскiх могiлках, як вядома, чужых, не знаёмых вяскоўцам людзей не хавалi. Iншая рэч, што вёскi вымiраюць, а могiлкi застаюцца. I наш доўг — не пакiдаць гэтыя месцы смутку без нагляду.

— Асаблiвай увагi патрабуюць менавiта воiнскiя пахаваннi, — адзначае Алег Вiктаравiч. — Звесткi аб месцах пахаванняў удзельнiкаў партызанскага руху, ваеннаслужачых Чырвонай Армii, якiя загiнулi i пахаваны на тэрыторыi Магiлёўскага раёна, часта недакладныя. Напрыклад, ураджэнец Магiлёўскага раёна, лейтэнант 113-га партызанскага палка Цiмафей Медзякоў, якi трагiчна загiнуў у кастрычнiку 1943 года, паводле афiцыйных звестак пахаваны ў... трох месцах: брацкай магiле ў вёсцы Майшчына Семукацкага сельсавета, брацкай магiле ў вёсцы Калiноўка Цяхцiнскага сельсавета Бялынiцкага раёна i ў адзiночнай магiле на грамадзянскiх могiлках у вёсцы Барок Лебядзянкаўскага сельсавета Бялынiцкага раёна. Апошняе пахаванне, дарэчы, i з'яўляецца рэальным. Наша задача — максiмальна лiквiдаваць гэтыя недакладнасцi i ўвекавечыць памяць герояў Вялiкай Айчыннай вайны. Гэта адзiн з прыярытэтных кiрункаў нашай грамадска-палiтычнай дзейнасцi.

Нэлi ЗIГУЛЯ

Прэв'ю: schanych-85.livejournal.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

Тураўскі крыж упершыню будзе прадстаўлены 26 верасня

На свята Узнясення Крыжа Гасподняга, падчас вячэрняй службы ў Мінскім кафедральным саборы.

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.