Вы тут

Да 27 сакавіка ўсіх беларускіх турыстаў вывезуць з Егіпта


Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. У Егіпет будуць накіраваны самалёты «Белавія», якія забяруць суайчыннікаў згодна з графікам. У гэтай краіне знаходзіліся на адпачынку каля шасці тысяч беларусаў.


Як расказаў Сяргей Кавальчук, ва ўрадзе створана працоўная група па вяртанні беларусаў з-за межаў. Вырашаюцца пытанні па транспарціроўцы нашых грамадзян па двух кірунках: з Егіпета і краін далёкай дугі (Інданезія, В’етнам, Мексіка, Тайланд, Куба, Індыя і іншыя).

Па апошнім маршруце лагістыка турыстаў на адпачынак і адтуль была арганізавана праз маскоўскія аэрапорты. «Галоўнае пытанне, якое нам неабходна вырашыць, — гэта дастаўка турыстаў з далёкай дугі. Сёння яны не могуць патрапіць на борт расійскіх авіякампаній у сувязі з прыняццем рашэння Расійскай Федэрацыяй аб абмежаванні ўезда грамадзян Рэспублікі Беларусь» — сказаў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка. Ён паведаміў, што зараз вядуцца перамовы, каб ажыццявіць перавозку беларусаў расійскімі авіякампаніямі, а ўжо з Масквы авіякампанія «Белавія» гатова іх забраць і прывезці на радзіму.

Міністр растлумачыў, што калі праз «Шарамеццева» і «Дамадзедава» беларусы маглі прыляцець на радзіму і пасля закрыцця граніц, то з «Унукава» такой магчымасці не было. Па словах Аляксея Аўраменкі, зараз у гэтым аэрапорце чакаюць вылета каля 100 грамадзян Беларусі. Самалёт для іх ужо гатовы, і сёння ён адправіцца ў Маскву.

Дарэчы, чыгуначныя зносіны з Масквой не спынены, але нашых грамадзян на гэтых цягніках у Расію не пускаюць.

Андрэй Дапкюнас, намеснік міністра замежных спраў Беларусі, паведаміў, што кіраўнік ведамства Уладзімір Макей пару гадзін таму звярнуўся па тэлефоне да свайго расійскага калегі з просьбай вырашэння некаторых праблем вяртання суайчыннікаў і абмеркаваў узаемадзеянне ў гэтых пытаннях.

У сваю чаргу беларускі бок па даручэнні Прэзідэнта гатовы арганізаваць выезд з Польшчы грамадзян Расіі. Па словах намесніка міністра, зваротаў няшмат — 5–7 на дзень.

Міністр спорту і турызму таксама паведаміў, што ніякіх рашэнняў аб адмене Алімпіяды ў Токіа не было прынята.

«Усе краіны рыхтуюцца да спаборніцтваў, і Беларусь не выключэнне. «На сёння 404 спартсмены ў нас знаходзяцца за мяжой і ажыццяўляюць такую падрыхтоўку. І ў розныя перыяды таксама будуць вяртацца. У адносінах да спартсменаў, якія вяртаюцца з вучэбна-трэніровачных збораў, у нас таксама распрацаваны комплекс мер», — расказаў Сяргей Кавальчук.

Марыя Дадалка

Прэв'ю: interfax.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».