Вы тут

Мiжнародная федэрацыя хакея адмянiла чэмпiянаты свету ў групах А i В


Турнiры планавалася правесцi з 27 красавiка да 3 мая ў Славенii i Польшчы. Рашэнне па форуме ў элiце афiцыйна яшчэ не прынята, аднак вiцэ-прэзiдэнт IIХФ Калерва Кумола заявiў, што чэмпiянат свету — 2020 не будзе згуляны ў маi ў Швейцарыi. «Мы яшчэ чакаем афiцыйнага рашэння швейцарскiх улад, але ясна, што чэмпiянат свету сапраўды не будзе згуляны ў маi. IIХФ вырашае дзелавыя пытаннi са страхавымi кампанiямi. Калi ўсё будзе вызначана, зробяць афiцыйную заяву».


«Магу дакладна сказаць, што мы не будзем пераносiць чэмпiянат свету, як гэта зрабiла УЕФА з чэмпiянатам Еўропы. Пераносiць яго са Швейцарыi няма сэнсу, таму што праблема каранавiруса ёсць усюды. У мяне практычна няма сумненняў у тым, што мы не зможам правесцi турнiр, гэта вельмi сумна», — заявiў, у сваю чаргу, кiраўнiк IIХФ Рэнэ Фазэль.

У свеце адменена або перанесена ўжо больш за 100 спартыўных спаборнiцтваў, у тым лiку чэмпiянат Еўропы па футболе, камандны чэмпiянат свету па спартыўнай хадзе, адборачныя турнiры да Алiмпiяды-2020.

Мiжнародны алiмпiйскi камiтэт правёў кансультацыi з мiжнароднымi федэрацыямi па вiдах спорту i апублiкаваў афiцыйнае камюнiке. У МАК лiчаць сiтуацыю з распаўсюджваннем каранавiруса беспрэцэдэнтнай. Мiжнародны алiмпiйскi камiтэт салiдарны з усёй сусветнай супольнасцю i прымае неабходныя меры, каб спынiць распаўсюджванне iнфекцыi. Сiтуацыя вакол вiруса COVID-19 таксама ўплывае на падрыхтоўку да Алiмпiйскiх гульняў у Токiа-2020 i змяняецца кожны дзень. Але МАК па-ранейшаму адданы мэце правесцi спаборнiцтвы ў Токiа ў 2020 годзе. З улiкам таго, што да Гульняў застаецца больш за чатыры месяцы, яго кiраўнiкi лiчаць, што няма неабходнасцi прымаць нейкiя радыкальныя рашэннi на гэтым этапе i любыя спекуляцыi ў цяперашнi момант былi б контрпрадукцыйныя. МАК заклiкае ўсiх спартсменаў працягваць рыхтавацца да Алiмпiяды.

На падставе рэкамендацый Мiнiстэрства аховы здароўя Беларусi, накiраваных на процiдзеянне распаўсюджвання каранавiруса COVID-19, Мiнiстэрства спорту i турызму прымае меры па забеспячэнні кантролю за правядзеннем спартыўных i спартыўна-масавых мерапрыемстваў на тэрыторыi нашай краiны. У прыватнасцi, усiм арганiзацыям, падпарадкаваным Мiнспорту, а таксама абласным i Мiнскаму гарадскому ўпраўленням спорту i турызму рэкамендавана да 6 красавiка адмянiць правядзенне з наступным пераносам на пазнейшыя тэрмiны спартыўных i спартыўна-масавых мерапрыемстваў з удзелам дзяцей i падлеткаў. Рэкамендацыi распаўсюджваюцца i на мiжнародныя спартыўныя спаборнiцтвы на тэрыторыi Беларусi.

Ва ўзаемадзеяннi з Мiнiстэрствам аховы здароўя арганiзаваныя каранцiнныя мерапрыемствы i медыцынскае назiранне за спартсменамi i спартыўнымi дэлегацыямi, якiя вяртаюцца з краiн з павышанай рызыкай iнфiцыравання COVID-19. Па прыбыццi ў Беларусь у пунктах пропуску цераз дзяржаўную гранiцу члены дэлегацыi падлягаюць санiтарна-каранцiннаму кантролю з выкарыстаннем прылад для дыстанцыйнага вымярэння тэмпературы цела, запаўненнем «Анкеты прыбылага», лабараторным абследаваннем на iнфекцыю COVID-19. За iмi ўсталёўваецца бесперапыннае 14-дзённае медыцынскае назiранне ў месцах часовага размяшчэння. Пры гэтым адмоўны вынiк лабараторнага даследавання не адмяняе 14-дзённага медыцынскага назiрання.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Спорт на паўзе

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.