Вы тут

28 беларусаў не могуць трапіць дадому з Паўднёва-Усходняй Азіі


Учора сама меней 28 беларусаў не змагло вярнуцца дадому з-за таго, што Расiя закрыла межы з нашай краiнай i не дапускае на сваю тэрыторыю замежнi каў, у тым лiку беларусаў. Пяцёра вымушана затрымалiся ў Тайландзе, астатнiя — у iндыйскай правiнцыi Гаа. Сярод турыстаў, якiм не пашанцавала са зваротнай дарогай, ёсць пажылыя людзi i малыя дзецi.


— Мы павiнны былi ляцець рэйсам Гаа — Масква ў 7:00, — прыслала журналiсту «Звязды» галасавое паведамленне праз «Вайбер» мiнчанка Дар'я Тарасевiч. — Да таго ж у нас быў бiлет на самалёт Маск ва — Мiнск, якi павiнен быў падняцца ў паветра ў 19.15. Але нас проста не пусцiлi ў першы самалёт. Нас 23 чалавекi, i мы ўсе вельмi разгубiлiся. Мы спадзявалiся, што пытанне вырашыцца хутка, звязвалiся з консулам, званiлi на тэлефоны даверу, тураператарам, але нам нiхто i нічога не мог сказаць пэўнага. Неўзабаве нас стала выганяць з аэрапорта палiцыя. Многiя з нашай групы лiчылi, што нам нельга пакiдаць аэрапорт, маўляў, тады наогул не паляцiм дадому. Людзi пачалi панiкаваць, былi раздражнёныя i плакалi, але ў рэшце рэшт нас прымусiлi сысцi. Мы стварылi групу ў месенджары i абмянялiся кантактамi, каб быць на сувязi. Сама я вярнулася ў гатэль, у якiм адпачывала раней. Мяне там прынялi добра i з разуменнем. Я ведаю, што многiм даводзiцца шукаць начлег, шмат у каго пасля адпачынку амаль няма грошай.

Калi рыхтаваўся матэрыял, было вядома, што наша Мiнiстэрства замежных спраў актыўна займалася вырашэннем сiтуацыi, у якую ў вынiку дзеянняў расiйскага боку трапiлi нашы суайчыннiкi не толькi на Гаа. На афiцыйнай старонцы ў «Фэйсбуку» пасольства Беларусi ў Iндыi змешчаны зварот да нашых грамадзян, якiя знаходзяцца ў Iндыi, Непале, Шры-Ланцы i Бангладэш. У iм людзей запэўнiваюць, што «ўсе неабходныя каналы актывiзаваныя», i просяць знайсцi сябе ў спiсе на сайце пасольства або дадаць туды сваё iмя. «Нам вельмi важна ведаць аб усiх грамадзянах Беларусi», — адзначаюць дыпламаты.

Наталля ТАЛIВIНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Антыдэпрэсанты не выклiкаюць прывыкання i залежнасцi». Як перамагчы трывогу i дэпрэсiўны настрой?

«Антыдэпрэсанты не выклiкаюць прывыкання i залежнасцi». Як перамагчы трывогу i дэпрэсiўны настрой?

Расказаў урач-псiхiятр-нарколаг мiнскага гарадскога клiнiчнага псiхiятрычнага дыспансера Iгар Сарокiн.

Грамадства

У Беларусі дыягнаставаны 861 выпадак каранавіруса

У Беларусі дыягнаставаны 861 выпадак каранавіруса

31 знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх.