Вы тут

Скарга на ФАП


На выязным прыёме грамадзян у Суражскiм сельскiм выканкаме Вiцебскага раёна кiраўнiкам камiтэта дзяржкантролю вобласцi паведамiлi пра праблему медабслугоўвання. Пытанне адразу ж пачалi вывучаць у амбулаторыi пасёлка Сураж.


Заяўнiкi звярнулi ўвагу на тое, што ў штаце няма акулiста, а ў фiзiякабiнеце абсталяванне мае ўжо больш за трыццаць гадоў, i яно не заўсёды ў спраўным стане. «Рэвiзоры» ўпэўнiлiся, што жыхары пасёлка маюць рацыю. У прыватнасцi, два гальванiзатары «Паток-1» (1984 i 1986 гадоў вырабу), лямпа «Салюкс ЛСС-6», якой больш за сорак гадоў, больш-менш працуюць без праблем. А вось апарат для iмпульснай тэрапii (1973 года вырабу) ужо не функцыянуе i быў спiсаны, аднак яго так i не замянiлi на iншы.

У дзяржкантролi мясцовай уладзе даручылi выправiць сiтуацыю, у прыватнасцi, набыць апарат для iмпульснай тэрапii i ў цэлым вывучыць пытанне паэтапнага перааснашчэння фiзiятэрапеўтычнага кабiнета амбулаторыi.

Як аказалася, зварот жыхароў пасёлка для разгляду «спусцiлi» на ўзровень кiраўнiцтва раённай палiклiнiкi. I там даволi хутка адрэагавалi на даручэнне, адправiўшы ў Камiтэт iнфармацыю аб вырашэннi ўсiх праблем.

Здавалася б, застаецца толькi парадавацца за аператыўнае вырашэнне пытанняў, з якiмi звярнулiся жыхары пасёлка. Аднак работнiкi абласнога Камiтэта захацелi праверыць iнфармацыю i пераканацца, што яна адпавядае рэальнаму становiшчу. I высветлiлася, што нiякiх мер па арганiзацыi прыёму афтальмолага прынята не было. А ў фiзiякабiнет перадалi не прыдатны да выкарыстання апарат з разбітым корпусам (!) 1987 года выпуску.

Камiтэт дзяржкантролю Вiцебскай вобласцi запатрабаваў неадкладна вырашыць пытанне аб арганiзацыi выязных прыёмаў афтальмолага i перадаць у Суражскую амбулаторыю спраўны апарат для выкарыстання ў фiзiякабiнеце. Гэтым разам праблемы, якiя хвалююць жыхароў пасёлка, былi знятыя належным чынам.

Для аказання медыцынскай дапамогi насельнiцтву ў арганiзацыях аховы здароўя Вiцебскага раёна зацверджаны графiк выезду вузкiх спецыялiстаў, у тым лiку ўрача-афтальмолага. Дарэчы, на першым выязным прыёме ў Суражы да афтальмолага звярнулася каля сарака чалавек.

Для амбулаторыi набыты новы шматфункцыянальны прыбор для фiзiятэрапii, якi выкарыстоўваецца пры захворваннях сардэчна-сасудзiстай, касцёва-мышачнай сiстэм, хваробах органаў дыхання, нервовай сiстэмы, цукровым дыябеце i iншых паталогiях.

Вiнаватыя ў прадстаўленнi недакладнай iнфармацыi i непрыняццi належных мер па разглядзе звароту прыцягнутыя да адказнасцi.

— Фармалiзм i абыякавасць пры разглядзе пытанняў, з якiмi звяртаюцца грамадзяне ў iнстанцыi любога ўзроўню i ведамаснай падпарадкаванасцi, недапушчальныя, — падкрэслiла кiраўнiк упраўлення экспертна-прававой работы i зваротаў грамадзян Камiтэта дзяржаўнага кантролю Вiцебскай вобласцi Аксана Руднiцкая.

У рабоце са зваротамi грамадзян важна прыняцце дзейсных мер па вырашэннi праблемных пытанняў, а не стварэнне выгляду вырашэння праблемы.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Прэв'ю: luxeo.com.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Валанцёры супраць каранавіруса: адзін дзень з жыцця мінскага хаба ByCovid19

Запушчаная кампанія па дапамозе медыкам ByCovid19 перарасла ў буйны «антыкаранавірусны» рух.

Культура

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Кіназнаўца Мiкалай Iзволаў: На маёй памяцi адкрыццё такога маштабу здарылася ўпершыню

Гэта была сенсацыя: у 2018 годзе быў паказаны страчаны фiльм Дзiгi Вертава.

Грамадства

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Спрыяльнае навакольнае асяроддзе ствараецца там, дзе над гэтым працуюць на месцах — у гарадскіх мікрараёнах ці на вясковых падворках і вуліцах

Маленькі прынц у аднайменнай казцы кожны дзень пачынаў з таго, што прыводзіў у парадак сваю планету. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чым бы дзіця ні цешылася, абы не плакала. Пажадана, каб нікога да слёз не даводзіла. Але ж бывае па-іншаму.