Вы тут

Як завышаюць цэны i «знiжаюць» цэннiкi


— Адной з мер па абароне правоў спажыўцоў ад нядобрасумленных прадаўцоў з'яўляецца абмежаванне доступу да iнтэрнэт-сайтаў, на якiх рэалiзуюцца «цудадзейныя» лекавыя сродкi па вялiзных цэнах. Мы выяўляем iх i закрываем, бо продаж лекаў i БАДаў у iнтэрнэце ў Беларусi забаронены. Напрыклад, летась у краiне было закрыта 58 такiх рэсурсаў, — расказала Iна ГАЎРЫЛЬЧЫК, начальнiк упраўлення абароны правоў спажыўцоў i кантролю за рэкламай Мiнiстэрства антыманапольнага рэгулявання i гандлю.

Што важна для пакупнiкоў: на некаторых сумнеўных прэзентацыях тавараў спажыўцы набываюць прадукцыю па вельмi высокай цане, нават у крэдыт. Каб выключыць гэта, лепш пракансультавацца з роднымi або добра падумаць, цi сапраўды тавар валодае названымi характарыстыкамi. Часцей за ўсё такiя «цуда-штукi» можна купiць самастойна ў тры-пяць разоў танней. Таксама не варта весцiся на ўлоўкi махляроў, калi яны тэлефануюць i кажуць, што менавiта вы сталi ўладальнiкам пэўнага падарунка, толькi трэба заплацiць за перасылку. Яна, як правiла, каштуе нашмат больш, чым сам прэзент.

Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Iна Гаўрыльчык расказала, што МАРГ будзе ўдасканальваць патрабаваннi да цэннiкаў.

— Некаторыя прадаўцы звяртаюцца да метадаў, якiя могуць увесцi пакупнiка ў зман. Напрыклад, цана, якая даецца са знiжкавай карткай, паказваецца вельмi буйным шрыфтам, а асноўная — нашмат меншым. У некаторых спажыўцоў складаецца ўражанне, што кошт, надрукаваны больш буйна, асноўны, i толькi на касе высвятляецца, што гэта не так. У сувязi з такiмi выпадкамi МАРГ прапанаваў прадстаўнiкам гандлёвых сетак у рамках самарэгулявання змянiць гэта, аднак не ўсе выканалi рэкамендацыi. Таму сёння Мiнiстэрства антыманапольнага рэгулявання i гандлю гатова да ўнясення адпаведных змяненняў у заканадаўства аб гандлi.

Рацыянальнае спажыванне — галоўная тэма на сёння ў сферы правоў i паслуг пакупнiкоў. Яе прынцыпы — адказныя пакупкi i вытворчасць, што прадугледжвае знiжэнне адходаў i выкарыстання пластыку: замест гэтага павiнна быць арыентацыя на шматразовую тару. Iна Гаўрыльчык акцэнтавала ўвагу на тым, што ў краiне ў хуткiм часе адменяць забарону на ўпакоўку харчовай прадукцыi ў тару пакупнiка:

— Спажыўцу можна будзе выкарыстоўваць сваю шматразовую тару або ўпаковачны матэрыял для набыцця тавараў. Мiнiстэрствам аховы здароўя цяпер вядзецца работа па выключэннi такой забароны з санiтарна-эпiдэмiялагiчных патрабаванняў для арганiзацый, якiя ажыццяўляюць гандаль харчовай прадукцыяй. Таксама распрацаваны план мерапрыемстваў, скiраваны на паэтапнае знiжэнне выкарыстання палiмернай упакоўкi з яе заменай на экалагiчную. Напрыклад, Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя актыўна працуе ў гэтым кiрунку — у розных гарадах краiны ўжо можна ўбачыць рэкламу шматразовых упаковак.

Дар'я ШЛАПАКОВА

Фота Анатоля КЛЕШЧУКА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.