Вы тут

У РТБД можна абмеркаваць спектаклі з аўтарамі п'ес


Што з сябе ўяўляе сучасная беларуская драма, як яна ўвасабляецца на тэатральнай сцэне, на якія запыты часу адказвае, хто яе стварае, пра што ён думае — на Тыдні сучаснай беларускай драматургіі «Канцэнтрацыя» самы час разабрацца з гэтымі пытаннямі. Ён адкрыўся пазаўчора ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі і прапанаваў на працягу тыдня глядзець пастаўленыя па сучасных п'есах спектаклі і абмяркоўваць іх з драматургамі.


Тэатр і Цэнтр беларускай драматургіі, які ўваходзіць у яго структуру, вырашылі назваць 2020 год юбілейным для новай драмы і на чарговым, ужо чацвёртым Тыдні адзначыць яе дваццацігоддзе. Праграма ўключыла ў сябе пяць спектакляў, дарэчы, добра вядомых гледачу, а таксама круглы стол, капуснік і творчыя сустрэчы.

Зрэшты, круглы стол ужо адбыўся: ім «Канцэнтрацыя» была адкрыта. 16 сакавіка ў тэатры сабраліся драматургі і тэатральныя крытыкі, сярод якіх былі Дзмітрый Багаслаўскі, Алена Мальчэўская, Аляксей Стрэльнікаў, каб прадставіць свой погляд на сучасную беларускую драматургію. У гэты ж вечар тут была адкрыта выстава фотаздымкаў «Кропка нуль: рэтраспектыва».

Паказы спектакляў да абмеркавання з аўтарамі пачаліся ўчора: у рамках Тыдня мусяць быць паказаныя «Ціхі шэпат сыходзячых крокаў» па п'есе Дзмітрыя Багаслаўскага, нашумелая «Кар'ера доктара Рауса» па аднайменнай п'есе Віктара Марціновіча, «Білет на брэсцкі цягнік» па п'есе Віталія Каралёва «Москоу Дримин», «Все нормально» па п'есе Уладзіславы Хмель і «Сірожа» па п'есе Юліі Чарняўскай.

Ольга МИЦКЕВИЧ

Превью: teleprogramma.pro

Загаловак у газеце: Драматургі выходзяць да гледача

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.