Вы тут

Як перадаецца СОVID-19 i як ад яго абаранiцца?


Рэкамендацыi Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя

СОVID-19 — гэта новае iнфекцыйнае захворванне, якое раней не сустракалася ў людзей. Iм можна заразiцца ад iншага чалавека перш за ўсё праз дробныя кроплi, якiя ўтвараюцца, калi хворы размаўляе, кашляе або чхае. Гэтыя кроплi могуць трапляць навакольным у рот або нос. Але яны дастаткова цяжкiя, таму не разлятаюцца на значную адлегласць, а асядаюць на паверхнях у радыусе аднаго метра. Вось чаму перадача ад чалавека да чалавека адбываецца ў першую чаргу пры блiзкiм кантакце.

Пакуль дакладна невядома, як доўга вiрус можа выжываць на паверхнях. Менавiта таму мэтазгодна праводзiць апрацоўку паверхняў, якiя акружаюць хворага. Нашы рукi дакранаюцца да многiх рэчаў, на якiх можа быць вiрус. Апынуўшыся на руках, вiрус можа трапiць у вочы, рот цi нос, таму не варта да iх дакранацца.

Калi вы кашляеце цi чхаеце, прыкрывайце рот i нос аднаразовай сурвэткай цi згiбам локця. Адразу выкiдвайце ў сметнiцу выкарыстаную сурвэтку. Самы надзейны спосаб прадухiлiць распаўсюджванне новага каранавiруса — рэгулярна апрацоўваць рукi спiртаўтрымлiваючымi сродкамi цi мыць iх з мылам. Так вы знiшчыце вiрус, як толькi ён апынуўся на руках.

Фота: fiercebiotech.com

Чым каранавiрус адрознiваецца ад грыпу i прастуды?

Дыягностыку захворвання ўскладняе тое, што яго сiмптомы падобныя на прыкметы грыпу, прастуды i алергii. Як усё ж адрознiць ад iх каранавiрус?

У СОVID-19 ёсць тры сiмптомы, якiя — усе разам — не характэрныя для трох iншых хвароб. У iнфiцыраваных каранавiрусам, як правiла, назiраюцца гарачка, сухi кашаль i цяжкае дыханне. Першыя два сiмптомы разам бываюць пры грыпе, радзей — пры алергii. Пры прастудзе моцная гарачка бывае рэдка, а сухi кашаль, як правiла, не турбуе хворага. Праблемы з дыханнем могуць быць толькi пры алергii — пры прастудзе i грыпе такiх сiмптомаў не назiраецца.

Галаўны боль, боль у цяглiцах i горле, а таксама стомленасць могуць таксама быць (хоць i не часта) пры СОVID-19. Пры грыпе гэтыя сiмптомы, наадварот, сустракаюцца часта. Таксама боль у цяглiцах i горле — звычайная рэч пры прастудзе i нiколi не праяўляецца пры алергii. Галава, наадварот, можа часам балець пры алергii i рэдка — пры прастудзе.

Дыярэя пры каранавiрусе здараецца рэдка, хоць такiя выпадкi таксама апiсаны. Дыярэя пры грыпе бывае толькi ў дзяцей. Рэдка пры СОVID-19 бывае i насмарк, а пры прастудзе i алергii гэта звычайная рэч. Часам насмарк назiраецца пры грыпе. Нарэшце, пры каранавiрусе i грыпе людзi не чхаюць, у адрозненне ад прастуджаных i алергiкаў.

Вось прыкметы чатырох захворванняў у адной таблiцы.

Пажылыя людзi — у групе рызыкi

Чым вы маладзейшыя, тым меншая iмавернасць, што вы заразiцеся цi сур'ёзна захварэеце. Кiтайскiя медыкi прыводзяць наступную статыстыку:

Спецыялiсты раяць пажылым людзям у перыяд пад'ёму захваральнасцi мiнiмiзаваць колькасць кантактаў, па магчымасцi пазбягаць месцаў масавага збiрання, а людзям з сiмптомамi рэспiраторных iнфекцый не наведваць пажылых бацькоў, блiзкiх i знаёмых. Гэта дапаможа засцерагчыся ад грыпу i iншых вiрусных захворванняў.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.