Вы тут

Цікавыя навіны замежжа


Махляр падманiў празорцу

Удзельнiца пятага сезона «Бiтвы экстрасэнсаў» Ганна Багата звярнулася ў палiцыю з заявай аб тым, што... пацярпела ад рук махляра.

Як паведамiла крынiца ў праваахоўных органах расiйскай сталiцы, пацярпелая летам 2014 года заключыла дагавор куплi-продажу з 37-гадовым мужчынам на набыццё ў яго таўнхауса. Дакумент павiнен быў папоўнiць уласнасць Ганны чацвёртай часткай жылога дома, а таксама чвэрцю зямельнага ўчастка ў вёсцы Румянцава. Празорца паверыла ў яго сумленнасць i пазбавiлася ў агульнай суме 135 тысяч долараў. Пацярпелая выплацiла 50 тысяч задатку i затым пералiчвала прадаўцу па 5 тысяч долараў на працягу 17 месяцаў, паведамляе bitva-ex.ru.

Аднак праз паўтара года экстрасэнс убачыла, што дзелавы партнёр з'яўляецца ашуканцам, бо не атрымала абяцанага жылля. «Прадавец таўнхаус не дабудаваў, грашовыя сродкi не вяртае, ад стасункаў ухiляецца», — паведамiла крынiца ў праваахоўных органах. Цяпер палiцыя праводзiць даследчую праверку i па яе вынiках прыме рашэнне, цi трэба пачынаць крымiнальную справу.

Ганна Багата з'яўляецца супрацоўнiкам «Цэнтра прававой i псiхалагiчнай дапамогi ў экстрэмальных сiтуацыях пад кiраўнiцтвам Мiхаiла Вiнаградава», а таксама аказвае экстрасэнсорныя паслугi. Раней стала вядома, што яшчэ адна ўдзельнiца «Бiтвы экстрасэнсаў» Дар'я Вайнiцкая стала ахвярай тэлефонных махляроў, з прычыны чаго пазбавiлася паўмiльёна расiйскiх рублёў.


Не таму вучыла асуджанага

У Вялікабрытаніі настаўнiца здрадзiла мужу са зняволеным i села ў турму на чатыры месяцы. Пра гэта паведамляе Daily Mail.

У 2017 годзе муж 36-гадовай Мелiсы Фрост, якая выкладала ў турме, пачаў падазраваць яе ў нявернасцi. Ён лiчыў, што жонка магла закруцiць раман з турэмным наглядчыкам. Неўзабаве ён знайшоў у жонкi сакрэтную SIM-карту для тэлефона, дзе захоўвалася яе перапiска са зняволеным. Сярод 107 паведамленняў былi прызнаннi ў каханнi i абмеркаванне планаў на iх сумесную будучыню.

Муж паведамiў пра тое, што адбылося, намеснiку кiраўнiка турмы, дзе працавала жонка. У снежнi таго ж года пачалося расследаванне. На допыце Фрост прызналася, што з лiпеня мела рамантычныя адносiны са зняволеным, якога асудзiлi на пяць гадоў i чатыры месяцы за падпал. Па яе словах, яны дазвалялi сабе пацалункi i абдымкi, але не ўступалi ў iнтымную сувязь.

Следчыя знайшлi доказы, што зняволены меў стасункi з Фрост па тэлефоне, калi яму давалi дазвол на асабiстыя званкi. Паводле паведамленняў на яе сотавым, пара планавала сустракацца пасля таго, як злачынец апынецца на волi. Адзначаецца, што на момант iх перапiскi ў Фрост быў няпросты перыяд у шлюбе.

Брытанка перастала працаваць настаўнiцай, знайшла iншую работу i ўступiла ў новыя адносiны. Па вынiку судовага разбору Фрост прыгаварылi да чатырох месяцаў турмы за непрыстойныя паводзiны на рабочым месцы.

Дарэчы, летась паведамлялася, што ў штаце Паўднёвая Каралiна, ЗША, наглядчыцу Кiрклендскай турмы строгага рэжыму арыштавалi пасля таго, як даведалiся, што яна зацяжарала ад зняволенага. Высветлiлася, што 29-гадовая супрацоўнiца турмы неаднаразова ўступала ў сексуальную сувязь са злачынцам на працягу некалькiх месяцаў.


Хабар за... скафандр для МКС

Уступiў у сiлу абвiнаваўчы прысуд былому намеснiку начальнiка 704-га ваеннага прадстаўнiцтва Мiнабароны Расii Аляксандру Кузьмiну, якi вымагаў хабар за прыёмку скафандра «Арлан-МКС», неабходнага для работы на Мiжнароднай касмiчнай станцыi, паведамляе сайт fishki.net.

Нягледзячы на тое што Кузьмiн абвiнавачваўся па артыкуле «Атрыманне хабару ў буйным памеры», якi прадугледжвае ад 7 да 12 гадоў зняволення са штрафам, роўным 60-разовай суме хабару, былы ваенны чыноўнiк абышоўся толькi штрафам.

Iнцыдэнт адбыўся ў 2018 годзе. Аляксандр Кузьмiн, адказваючы за прыёмку апаратуры i вырабаў для падраздзяленняў ВКС i касмiчнай прамысловасцi, вымагаў хабар з прадстаўнiка АТ «НВП «Зорка», патрабаваў суму 200 тысяч расiйскiх рублёў. Сама нагода для вымагальнiцтва выклiкала вялiкi скандал.

У «Раскосмаса» ўсяго пяць такiх скафандраў. Яны прызначаныя для даследаванняў у адкрытым космасе i рамонту альбо ўстаноўкi новага абсталявання на МКС. «Арлан-МКС» важыць больш за 110 кiлаграмаў i дазваляе касманаўту аўтаномна працаваць у адкрытым космасе на працягу сямi-васьмi гадзiн. Сам скафандр i ўстаноўленае на iм абсталяванне ацэньваюцца ў сотнi мiльёнаў расiйскiх рублёў. Пры гэтым кожны скафандр распрацоўваецца i праходзiць выпрабаваннi як асобны апарат. На пачатак 2018 года на МКС быў усяго адзiн «Арлан-МКС». Яшчэ адзiн быў страчаны ў снежнi 2016 года пры аварыi касмiчнага грузавiка. Наступны, пад нумарам 5, планавалася адправiць на МКС летам 2018 года. Выпрабаваннi новага скафандра iшлi поўным ходам, пакуль iнжынеры не сутыкнулiся з праблемай, якую звалі Аляксандр Кузьмiн. Маёр у пачатку 2018 года заявiў прадстаўнiку «Зоркi», што гарантыяй афармлення ўсёй дакументацыi, неабходнай для адпраўкi вырабу на касмадром, з'яўляецца выплата яму грошай.

Калi Кузьмiна затрымалi, ён адразу ж прызнаўся ў злачынстве i напiсаў яўку з павiннай. Свой учынак растлумачыў цяжкiм матэрыяльным становiшчам, бо не атрымаў гадавой прэмii. А на судзе Кузьмiн сцвярджаў, што патрабаваў на асабiстыя выдаткi ўсяго 100 тысяч, а астатнiя яму былi неабходныя для кампенсацыi камандзiровачных расходаў пры паездцы на касмадром. Але даказаць гэтага не змог.

Суд не прыняў да ўвагi «цяжкае матэрыяльнае становiшча», адзначыўшы, што маёр пазбавiўся гадавой прэмii за недагляды па службе. Але ў прыгаворы былi ўлiчаны бездакорная служба з 1998 года, ведамасныя ўзнагароды, наяўнасць непаўналетнiх дзяцей i частковае прызнанне вiны. Суд прызначыў яму штраф у памеры 2 мiльёнаў 100 тысяч рублёў з пазбаўленнем права на працягу двух гадоў займаць пасады з арганiзацыйна-распарадчымi паўнамоцтвамi. Для спагнання штрафу была арыштавана маёмасць былога афiцэра.

Скафандр, на шчасце, быў дастаўлены на МКС у тэрмiн.

Сяргей СТАРЫНАЎ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.