Вы тут

Чым угнойваць клубнiцы вясной


Каб куст багата пладаносiў, а ягады былi буйныя, неабходна да цвiцення папесцiць яго падкормкамi.


Наогул, каб штогод атрымлiваць ад клубнiц добры ўраджай, iх неабходна падкормлiваць чатыры разы на год: увесну пасля раставання снегу, пры з'яўленнi завязяў, пасля збору ўраджаю i ўвосень. Пры першай падкормцы варта выкарыстоўваць прэпараты на аснове азоту (увесну раслiны адчуваюць дэфiцыт гэтага элемента, а без яго зялёная маса ягаднiка нармальна не разаўецца), пры другой — комплексныя ўгнаеннi (для ўтварэння завязяў i плоданашэння раслiне трэба мноства розных элементаў), пры трэцяй i чацвёртай — таксама комплексныя (для фармiравання кветкавых пупышак, а таксама для запасу пажыўных рэчываў на зiму).

Пагаворым пра першыя дзве падкормкi, якiя неабходна праводзiць вясной i раннiм летам. Мы ведаем, што адразу пасля раставання снегу клубнiцы маюць патрэбу ў азоце, таму на дадзеным этапе лепш за ўсё падкармiць iх мачавiнай. У вядры вады варта растварыць 15 грамаў мачавiны, а потым палiць кожную раслiну 500 мiлiлiтрамi раствору. Варта памятаць, што браць большы аб'ём мачавiны для падкормкi нельга, бо гэта ў далейшым можа негатыўна адбiцца на смакавых якасцях ягад.

У якасцi арганiкi на гэтым этапе падыдзе птушыны памёт. Раствор для падкормкi гатуецца наступным чынам: у вядры вады раствараецца 200 грамаў памёту, пасля чаго маса настойваецца суткi-двое ў цемры. Такую падкормку можна выкарыстоўваць толькi для палiву мiжраддзяў.

Другую падкормку можна праводзiць праз два-тры тыднi пасля першай. У гэтым выпадку можна скарыстацца комплекснымi ўгнаеннямi, прызначанымi спецыяльна для клубнiц.

З арганiкi падыдзе раствор каравяку, толькi, каб не нашкодзiць раслiнам, варта правiльна прыгатаваць раствор. Перш за ўсё неабходна зрабiць канцэнтрат — залiць 1/4 вядра каравяку вадой да поўнага напаўнення вядра, даць настояцца раствору 3–5 дзён (трэба, каб выйшла мачавая кiслата). Гатовы канцэнтрат перад палiвам развесцi з вадой (лiтр раствору на чатыры лiтры чыстай вады). Двух лiтраў канцэнтрату хапае для палiву квадратнага метра клубнiчнай градкi.

Падкормка попелам — адна з найлепшых падкормак для клубнiц вясной. Справа ў тым, што ў попеле шмат калiю, а гэты элемент асаблiва неабходны клубнiцам для добрага росту. Падкармiць кусты ягады гэтым угнаеннем нескладана: трэба ўзяць попел i раўнамерна развеяць яго на градку з раслiнамi, пасля чаго прарыхлiць зямлю. На квадратны метр градкi бяруць каля шклянкi сухога рэчыва.

Настой крапiвы — таксама нядрэнная падкормка, дзякуючы ёй раслiны набiраюцца сiл пасля зiмы, значна хутчэй фармiруюцца кветкi. Робiцца падкормка наступным чынам: вядро напалову напаўняецца крапiвой i да краёў залiваецца гарачай вадой. Усё настойваецца 2–3 днi, пасля чаго раствор становiцца прыдатны для ўгнаення. Каля 300—500 мiлiлiтраў настою пад куст — дастатковая колькасць для разавай падкормкi.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».