Вы тут

На гэтым тыднi вернецца цяпло, але да выхадных зноў пахаладае


У нашай краiне на гэтым тыднi вернецца цяпло, але да выхадных зноў пахаладае, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


Заўтра будзе пераважна без ападкаў, толькi ўдзень у асобных раёнах Вiцебскай вобласцi магчымыя невялiкiя кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёва-заходнi ўмераны. Уначы будзе ад мiнус 3 градусаў да плюс 4 градусаў, удзень — 8—15 цяпла, а па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласцi — да плюс 17 градусаў. У чацвер да тэрыторыi Беларусi з Заходняй Еўропы падыдзе слабавыражаны атмасферны фронт, якi прынясе шчыльную воблачнасць. Таму ўначы па паўночнай палове, а ранiцай i ўдзень па ўсёй краiне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер заходнi ўмераны. Уначы чакаецца ад нуля да плюс 6 градусаў, удзень — 7—13 цяпла, па поўднi Брэсцкай i Гомельскай абласцей ад плюс 14 градусаў да плюс 16 градусаў.

Прагназуецца, што ў пачатку трэцяй дэкады сакавiка праз тэрыторыю краiны перамесцiцца халодны франтальны падзел. У чацвер ападкаў ён прынясе няшмат, але стане адцiскаць за межы Беларусi цёплае паветра. Будзе воблачна з праясненнямi, месцамi пройдуць кароткачасовыя ападкi ў выглядзе мокрага снегу i дажджу. Уначы i ранiцай на асобных участках дарог чакаецца галалёдзiца. Вецер паўночна-заходнi ўмераны. Тэмпература ўначы складзе ад 3 градусаў марозу да 4 цяпла, пры праясненнях — да мiнус 5 градусаў. Удзень прагназуецца 5—10 цяпла, па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласцi на пару градусаў цяплей.

Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у выхадныя пад уплывам паветраных мас з поўначы ў нас зноў пахаладае. Ужо ў суботу будзе воблачна з праясненнямi. Месцамi, пераважна ў паўднёвых раёнах краiны, пройдуць кароткачасовыя ападкi ў выглядзе мокрага снегу. Уначы i ранiцай на асобных участках дарог галалёдзiца. Вецер паўночны, паўночна-ўсходнi ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мiнус 7 градусаў, па поўднi — да плюс 3 градусаў. Удзень будзе ад нуля да 7 цяпла. У нядзелю ўначы будзе 1—8 марозу, а ў паўночных раёнах пры праясненнях — да мiнус 10 градусаў. Удзень — да 8 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв'ю: kr-gazeta.ru

Загаловак у газеце: Сакавiцкiя арэлi

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.