Вы тут

Ад Нальшчы да Лошыцы


У музеi «Лошыцкая сядзiба» фiнальным гарманiчным акордам мастацка-лiтаратурнага пленэру «Нальшчанскiя сустрэчы» прагучала выстаўка. Удзельнiкi пленэру выяўленчымi сродкамi перадалi свае пачуццi i эмоцыi ад наведвання гiстарычнай тэрыторыi, вядомай з летапiсаў як княства Нальшчанскае.


Прайшоў пленэр у маi мiнулага года пры падтрымцы дабрачыннага фонду «Спадчына М. К. Агiнскага» i аматараў культуры Францiшка Жылкi i Алега Мiзулы. Сярод аўтараў «Нальшчанскiх сустрэч» — заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларусi Вiктар Барабанцаў i Вiктар Нямцоў, лаўрэат прэмii «За духоўнае адраджэнне» Алесь Суша i вядомыя мастакi мiнскага краю: Анатоль Бяляўскi, Вiктар Мiкiта, Галiна Бяганская, Кастусь Качан, Таццяна Ласка i Эдуард Мацюшонак. Па завяршэннi мерапрыемства асобныя работы былi выстаўлены ў Жодзiшкаўскiм касцёле Найсвяцейшай Тройцы. Пейзажы некаторых мастакоў засталiся на аграсядзiбе Алега Мiзулы «Вялес». Гаспадар «апрануў» iх у адмысловыя рамкi, уласнаручна вырабленыя ў выглядзе скрыжаваных галiн. У гэтым абрамленнi карцiны i прыбылi ў выставачную залу Лошыцкай сядзiбы, уразiўшы знатакоў i аматараў мастацтва.

Прэзентацыя выстаўкi ператварылася ў яскравае свята з народнай музыкай, песнямi, выступленнямi паэтаў i бардаў. Iнiцыятар падзеі i яе галоўны куратар маладзечанская мастачка Галiна Бяганская запэўнiла, што праект будзе мець працяг, бо такiя падарожжы творчых людзей па гiстарычных мясцiнах малой радзiмы дораць натхненне i даюць станоўчы вынiк як для творцаў, так i для прыхiльнiкаў выяўленчага мастацтва i лiтаратуры.

Выстаўка дзейнiчае да 29 сакавiка. У яе межах пройдуць творчыя сустрэчы з паэтамi, удзельнiкамi пленэру.

Ала СТРАШЫНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Антыдэпрэсанты не выклiкаюць прывыкання i залежнасцi». Як перамагчы трывогу i дэпрэсiўны настрой?

«Антыдэпрэсанты не выклiкаюць прывыкання i залежнасцi». Як перамагчы трывогу i дэпрэсiўны настрой?

Расказаў урач-псiхiятр-нарколаг мiнскага гарадскога клiнiчнага псiхiятрычнага дыспансера Iгар Сарокiн.

Грамадства

Прыехаць за 30 хвiлiн. Як у аварыйных выпадках павiнны рэагаваць камунальнiкi

Прыехаць за 30 хвiлiн. Як у аварыйных выпадках павiнны рэагаваць камунальнiкi

У Беларусi дзейнiчае такi дакумент, як «Тэхнiчная эксплуатацыя жыллёвых i грамадскiх будынкаў i збудаванняў. Парадак правядзення».