Вы тут

Міністэрства аховы здароўя растлумачыла, чаму Беларусь не закрывае межы і не аб'яўляе каранцін


Міністэрства аховы здароўя Беларусі абгрунтавала прымаемыя ў Беларусі меры супраць распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі, паведамляе БЕЛТА.


Ведамства выказала сумнене, што закрыццё мяжы Беларусі здольна гарантавана прадухіліць завоз каранавіруснай інфекцыі ў краіну. Ніводная дзяржава, якая ўжыла дадзеную абмежавальную меру, не забараніла ўезд сваім грамадзянам. Між тым, гэта, як правіла, асноўны шлях пранікнення інфекцыі. «З 8 завозных выпадкаў каранавіруснай інфекцыі ў нашай краіне 7 было выяўлена менавіта ў беларускіх грамадзян, якія вярнуліся на радзіму з-за мяжы», — нагадалі ў міністэрстве.

Закрыццё дзіцячых садкоў і пачатковай школы больш лагічна ў сувязі з іншымі віруснымі інфекцыямі, уздым захворвання якімі назіраецца ў дадзены час. «Таксама вядома, што пасля закрыцця дашкольных і школьных устаноў малалетнія дзеці, бацькі якіх, як правіла,працуюць, наўрад ці будуць адны дома. Хутчэй за ўсё яны будуць знаходзіцца пад наглядам бабуль і дзядуляў. А пажылыя людзі якраз і з’яўляюцца найбольш уразлівай групай, якая мае самую высокую рызыку развіцця цяжкіх ускладненняў вірусных інфекцый (грып, парагрып, адэнавірусы, адзёр, пнеўманіі) », - падкрэслілі ў міністэрстве аховы здароўя.

Пазіцыя міністэрства з нагоды спынення вочнага навучання ва ўніверсітэтах, сярэдне-спецыяльных установах, старэйшай школе таксама негатыўная. Няма гарантыі, што маладыя людзі, знаходзячыся на дыстанцыйным навучанні, не працягнуць цесна кантактаваць паміж сабой.

І ў цэлым, на погляд медыкаў, значна важнейшая за абмежавальныя меры асабістая адказнасць саміх людзей да здароўя свайго і навакольных, элементарныя нормы бяспекі, рэкамендаваныя тым, хто вяртаюцца з-за мяжы, выкананне правіл асабістай гігіены і рэспіраторнага этыкету. Напрыклад, ні ў якім разе нельга хаваць факты наведвання некаторых краін, праходзіць міма арганізаваных пунктаў санэпідкантролю. Тым не менш, не ўсе грамадзяне праяўляюць у гэтым сэнсе сваю свядомасць.

«Усе пацыенты знаходзяцца ў здавальняючым стане, за выключэннем аднаго, які позна звярнуўся, — яго стан сярэдняй ступені цяжкасці са станоўчай дынамікай. Некаторыя з пацыентаў ужо выпісаныя, частка рыхтуецца да выпіскі, за астатнімі працягваецца назіранне і стан іх здароўя боязі не выклікае», — запэўнілі ў міністэрстве аховы здароўя.

Пры гэтым у міністэрстве падкрэслілі, што сёння ў Беларусі лечацца некалькі сотняў пацыентаў з запаленнем лёгкіх, але толькі ў аднаго з іх прычынай стаў каранаірус і позні зварот. «У 64 чалавек захворванне працякае ў цяжкай форме, але ні ў аднаго з гэтых пацыентаў няма COVID19. З-за пнеўманіі 34 пацыентам праводзіцца штучная вентыляцыя лёгкіх — і ва ўсіх іх адсутнічае каранавірусная інфекцыя», — заключылі ў міністэрстве аховы здароўя.


На сёння ў Беларусі COVID-19 выяўлены ў 27 грамадзян. З іх першыя трое ўжо выпісаныя з устаноў аховы здароўя. Сярод іншага, 5 студэнтам БДУ, у якіх папярэдні тэст даў станоўчы вынік на COVID-19, праводзіцца ўдакладняючая дыягностыка.

Прэв'ю: tsn.ua

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?