Вы тут

Памёр архітэктар Ігар Есьман, аўтар корпуса-карабля БНТУ


На 88-м годзе 14 сакавіка памёр архітэктар Ігар Есьман, паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны".


Фота Tut.by.

Ігар Іванавіч Есьман нарадзіўся 1 мая 1932 года. Яго прафесійная дзейнасць у асноўным была звязана з інстытутам "Мінскпраект", дзе дойлід працаваў з 1960 па 1995 год спачатку галоўным архітэктарам праектаў, затым кіраўніком майстэрні. Адначасова з 1992 па 1995 год быў дырэктарам уласнай творчай майстэрні.

Па праектах Ігара Есьмана узведзены дзесяткі будынкаў сталіцы. Ён аўтар гасцініцы "Арбіта", карпусоў лінгвістычнага універсітэта, педуніверсітэта, актавай і спартыўнай залы інстытута народнай гаспадаркі (цяпер БДЭУ), а таксама комплексу інтэрнатаў гэтай ВНУ з блокамі абслугоўвання, размешчаных па Веласіпедным завулку. Па праектах Есьмана пабудаваны жылыя дамы на Партызанскім праспекце і Раманаўскай Слабадзе, эксперыментальны дзіцячы сад-яслі ў мікрараёне "Серабранка-6" і іншыя дзіцячыя дашкольныя ўстановы. У суаўтарстве з калегамі створаны праект станцыі метро "Пушкінская".

Самай прыкметнай працай дойліда стаў 15 корпус БНТУ, збудаваны каля МКАД. Гэты будынак часта параўноўваюць з караблём або авіялайнерам. Па суседстве з ім размясцілася група інтэрнатаў незвычайнай трохкутнай формы.

Развітанне з дойлідам пройдзе ў панядзелак 16 сакавіка ў рытуальнай зале на вул. Альшэўскага, 12 з 13:00 да 13:45 гадзін.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.