Вы тут

У святле ўспамінаў, у промнях сяброўства


У межах літаратурна-дакументальнай выстаўкі «Валянцін Тарас і Рыгор Барадулін. На выспе ўспамінаў...» у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася імпрэза «Святам свянцонае маміна слова», прымеркаваная да 85-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.


Вечарына была арганізавана сумесна з клубам «Класікі і сучаснікі» Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа імя М. С. Высоцкага. Пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Івана Герасімовіча навучэнцы падрыхтавалі паэтычна-музычную кампазіцыю па вершах Рыгора Барадуліна.

Падзяліўся ўспамінамі і Рыгор Сітніца, які сябраваў з паэтам на працягу 25 гадоў. Як высветлілася, менавіта Барадулін падштурхнуў апавядальніка, вядомага тады як мастака, да літаратурнай творчасці (вершы, якія выходзілі з-пад пяра, не рашаўся аддаваць у друк, але Рыгор Іванавіч пераканаў, што яны павінны пабачыць свет). Сяргей Шапран, аўтар інтэрв’ю з народным паэтам У святле ўспамінаў, у промнях сяброўства і адзін з яго блізкіх сяброў, расказаў пра апошнія дні Рыгора Барадуліна. Паэт заўжды любіў пажартаваць, а незадоўга да смерці патэлефанаваў і запрасіў: «Прыходзь, у мяне барада, як у маджахеда…» (Сяргей Шапран тады зрабіў фота, якое пазней трапіла на вокладку выдання Рыгора Барадуліна). Копію выявы народнага паэта, зробленую з мемарыяльнай дошкі, падарыў музею аўтар, скульптар Ігар Засімовіч; гісторыяй знаёмства з Рыгорам Барадуліным падзяліўся паэт Ганад Чарказян.

Часовая экспазіцыя прадстаўляе дакументы, што датычацца і самога Рыгора Барадуліна, і яго мамы, рэчы народнага паэта, у тым ліку ружанец, які ён атрымаў у падарунак ад Папы Рымскага Яна Паўла ІІ (Рыгор Барадулін пабываў у Ватыкане, што было для яго вельмі важна), кнігі, падпісаныя сябру, паэту Валянціну Тарасу, фотаздымкі, многія з якіх з аўтографамі. Значная частка матэрыялаў была перададзена ў фонды музея пасля смерці паэта яго ўдавой. Некаторыя дэманструюцца ўпершыню, напрыклад, латышскі ордэн Трох Зорак, якім уганаравалі Барадуліна за перакладчыцкую дзейнасць. Гэта ўнікальная ўзнагарода (у Беларусі яна ёсць яшчэ толькі ў Сяргея Панізніка).

Аўтар навуковай канцэпцыі выстаўкі Вольга Гулева распавяла, што яе натхняла ў асобе народнага паэта:

— Найбольш уражвае тое, наколькі моцнай была сувязь творцы з мамай. Колькі яго фотаздымкаў, падпісаных матулі! З такой любоўю, з пачуццём гумару… Кранае стаўленне да малой радзімы. Наколькі моцна яму была патрэбна сувязь з тым месцам, дзе ён прыйшоў у свет! А колькі вершаў, прысвечаных мове, бацькаўшчыне! Яны ўзрушваюць найбольш эмацыянальна! Як і тое, што ён перажыў у вайну...

Праз творчасць Рыгора Барадуліна, яго ўспаміны і рэчы раскрываецца час і эпоха. Гэта выдатная магчымасць пабываць там і адчуць атмасферу тых гадоў. Аўтар мастацкага рашэння выстаўкі  — Генадзь Чысты. Экспазіцыя чакае наведвальнікаў да сярэдзіны сакавіка.

Яна БУДОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.