Вы тут

У Беларусі пацверджаны яшчэ 9 выпадкаў каранавіруса


На дадзены момант лабараторна пацверджаны РНК каранавіруса COVID-19  у 21 пацыента, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.


Першы пацыент быў у сераду выпісаны.

З 12 сакавіка былі часткова адменены палёты ў Тэль-Авіў з Мінска. Двума днямі раней гэтыя меры былі ўведзены ў дачыненні рэйсаў у Мілан. Міністэрства замежных спраў рэкамендавала беларусам устрымацца ад паездак у Італію і ў Ізраіль. У Магілёве быў адменены тэатральны фестываль «М@rt.кантакт».

Прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў адзначаў, што сёння існуюць у свеце дзве тэндэнцыі. У Кітаі з лютага колькасць выпадкаў заражэння і смяротнасць зніжаюцца, а ў іншых краінах, напрыклад, Іране, Паўднёвай Карэі, Італіі ідзе тэндэнцыя да значнага росту.

Прэв'ю: cnn.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.