Вы тут

У Гомелi распрацавалi першы адмысловы дапаможнiк па аўтасервiсе з дапоўненай рэальнасцю


У Гомелi распрацавалi першы адмысловы дапаможнiк па аўтасервiсе з дапоўненай рэальнасцю i перакладамi прафесiйнай лексiкi з нямецкай мовы.


Навучальны дапаможнiк «Нямецкая мова для прафесiйных зносiн. Аўтасэрвiс. Практыкум» распрацавалi выкладчыкi Гомельскага дзяржаўнага прафесiйнага аграрна-тэхнiчнага лiцэя Святлана Мароз i Таццяна Кузьмянкова. Цяпер яго рэкамендуе да выкарыстання Рэспублiканскi iнстытут прафесiйнай адукацыi.

Новая кнiга — гэта крыху больш за 200 старонак з iнфармацыяй, якая вучыць будучага аўтаслесара цi кiроўцу разбiрацца ва ўнутраных працэсах транспартнага сродку i прынцыпах работы механiзмаў. Больш за тое, дапаможнiк дае магчымасць зразумець, як тую цi iншую праблему з машынай вырашаюць нямецкамоўныя калегi.

— Мабiльную адукацыю мы разглядаем не як адмену традыцыйных практык, а як новую магчымасць iх рэалiзацыi, — расказвае аб перадумовах стварэння кнiгi з вiртуальным складнiкам намеснiк дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы i адна з аўтараў Святлана Мароз. — Такiя праекты арыентаваны перш за ўсё на патрэбы новага часу. У нашым жа выпадку найперш мы апрабавалi новы нямецкамоўны дапаможнiк на вучэбных занятках, але сутыкнулiся з пытаннем: «Як нашы навучэнцы могуць замацоўваць i ўдасканальваць веды, навыкi, уменнi па-за сценамi лiцэя — напрыклад, дома цi ў дарозе?».

Выкладчык лiцэя Надзея Сарыева дапамагла зрабiць наступны крок — распрацавала мабiльную праграму, якая падмацоўвае тэкставы матэрыял падручнiка. I гэта даступна для навучэнцаў у любы зручны для iх час.

— Усё вельмi проста, — тлумачаць выкладчыкi, — мабiльную прыладу цi планшэт трэба паднесцi да адпаведнага QR-кода — i, так бы мовiць, у адзiн клiк агрэгаты, вузлы «ажываюць». Развiваецца прасторавае мысленне навучэнцаў, эфектыўна паляпшаецца ўспрыманне i разуменне работы механiзмаў.

Вучэбныя заняткi не толькi даюць магчымасць атрымаць карысную iнфармацыю, але i становяцца вельмi цiкавыя.

— У пачатак кожнай тэмы выносiцца пэўнае праблемнае пытанне, якое выканана ў выглядзе малюнка з элементамi дапоўненай рэальнасцi, — звяртае ўвагу аўтар Таццяна Кузьмянкова. — Навучэнцы падносяць да яго гаджэт i па сродках вiзуалiзацыi разбiраюцца ў нюансах. Дапаможнiк змяшчае таксама тэматычны слоўнiк лексiчных адзiнак, пераклады тэхнiчных тэкстаў, практыкаваннi для трэнiроўкi i самакантролю, аўдыя- i вiдэаматэрыялы, агучаныя носьбiтамi мовы.

У канцы выдання — нямецка-рускi слоўнiк, пералiк мультымедыйнага кантэнту для навiгацыi i хуткага пошуку патрэбных тэрмiнаў. Усё гэта ў сукупнасцi спрацоўвае на тое, каб «абудзiць» iнтарэс i нестандартна падаць новыя веды для засваення.

Дарэчы, дапаможнiк — актуальная альтэрнатыва для навучальных устаноў, якiя не заўсёды могуць дазволiць сабе набыць i выкарыстоўваць дарагiя сучасныя тэхнiчныя сродкi навучання. Тым часам мабiльны тэлефон сёння даступны кожнаму навучэнцу.

Выкладчыкi Гомельскага дзяржаўнага прафесiйнага аграрна-тэхнiчнага лiцэя нестандартна падышлi i да прэзентацыi сваёй распрацоўкi: па сродках прамой трансляцыi ў сецiве аўтары прадэманстравалi калегам з усёй Беларусi, як канкрэтна выкарыстоўваюць iнфармацыйныя тэхналогiй на занятках.

— У стварэннi дапаможнiка сапраўды была неабходнасць, — кажуць аўтары. — Сёння актыўна развiваецца аўтамабiлебудаванне, укараняюцца ў вытворчасць дасягненнi навукi i тэхнiкi, пашыраюцца iнтэрнацыянальныя сувязi. Веданне замежных моў становiцца неабходнае не толькi для iнжынераў, але i для квалiфiкаваных рабочых: кiроўцаў, слесараў, аўтаперавозчыкаў. Калi для навучання па спецыяльнасцi «Эксплуатацыя i рамонт аўтамабiляў» па англiйскай мове ёсць выбар вучэбных дапаможнiкаў, то па нямецкай iх недастаткова.

Група, у якой займаюцца па новым дапаможнiку ў лiцэi, — гэта 30 навучэнцаў. Iм для заняткаў выдалi планшэты. Многiя ў будучынi мараць працаваць у сферы мiжнародных перавозак. Вядома, для гэтага, напрыклад, уменне размаўляць з механiкам на яго роднай мове дакладна спатрэбiцца. Праўда, найперш хлопцам яшчэ трэба будзе здаць экзамен на адпаведную катэгорыю i набрацца вопыту на беларускiх магiстралях. Усе без выключэння выпускнiкi будуць працаўладкаваны ў мясцовыя аўтакалоны.

Мiж тым метадыст лiцэя Лiлiя Руцкая падкрэслiвае, што на працягу апошнiх сямi гадоў Гомельскi дзяржаўны прафесiйны аграрна-тэхнiчны лiцэй — рэспублiканская iнавацыйная пляцоўка, на якой паспяхова рэалiзуюцца перспектыўныя эксперыментальныя i iнавацыйныя праекты.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Фота Марыі АМЕЛІНАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

«Разумныя» гарады. Як лiчбавiзацыя зменiць наша жыццё?

«Разумныя» гарады. Як лiчбавiзацыя зменiць наша жыццё?

Наступны этап — стварэнне разумных гарадоў.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.