Вы тут

На прыём да Анатоля Ісачанкі прыйшлі з ідэяй сусветнага акіяна штучных аблокаў


Наведвальнікі прыходзяць у Савет Рэспублікі па вельмі розных пытаннях. Здараецца, з зусім нечаканымі просьбамі і прапановамі, якія не знаходзяцца ў кампетэнцыі верхняй палаты беларускага парламента. Тым не менш тут кожнага чалавека імкнуцца ўважліва выслухаць, а калі няма магчымасці адразу аказаць канкрэтную дапамогу, то параіць, як і што лепш рабіць далей, куды звяртацца.


У гэтым сэнсе паказальны быў візіт на прыём да Анатоля Ісачанкі аднаго з няўрымслівых мінскіх вынаходнікаў-пенсіянераў, апантанага ідэяй выратавання чалавецтва ад пацяплення клімату. Яго думкі, у прыватнасці, пра стварэнне ў экватарыяльнай зоне сусветнага акіяна штучных аблокаў дзякуючы рэалізацыі яго спецыяльнага прыстасавання (макет аўтар прынёс з сабой), каб такім чынам тым самым не дапусціць страты леднікоў, былі пачутыя.

У адказ паступіла прапанова пасадзейнічаць у кантактах з супрацоўнікамі Нацыянальнай акадэміі навук, іншымі рэспубліканскімі ўстановамі, якія ўжо на прафесійным узроўні маглі б прадметна весці дыялог з вынаходнікам аб плюсах і мінусах яго плана па супрацьдзеянні адмоўнаму ўплыву сонечнай энергіі на нашу планету.

Анатоль Ісачанка потым у размове з журналістамі адзначыў, што вельмі важна падчас прыёмаў грамадзян чуць людзей, разумець іх, нават калі часам выказваюцца нестандартныя шляхі вырашэння глабальных праблем. Хто ведае, можа, яны маюць рацыю. Час пакажа.

Па словах віцэ-спікера Савета Рэспублікі, сёлета ў першым квартале ў верхнюю палату парламента паступіла больш за 500 зваротаў грамадзян па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі, выдзялення і рэгістрацыі зямельных участкаў, падзелу маёмасці, рамонту дарог і іншых тэмах. Часта людзі звяртаюцца ў Савет Рэспублікі пасля таго, як прайшлі ўсе папярэднія інстанцыі з надзеяй на дапамогу. Таму сенатары павінны іх выслухаць і па магчымасці ў рамках заканадаўства дапамагчы, упэўнены Анатоль Ісачанка.

Леанід Тугарын

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Ідэі вітаюцца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».