Вы тут

Як змагаюцца з неплацельшчыкамі за жыллёва-камунальныя паслугі ў розных краінах


Чаму не заўсёды атрымліваецца вярнуць доўг за ЖКП, і як гэтае пытанне вырашаюць у іншых краінах

Здаецца, сёння дастаткова мер, каб спагнаць з грамадзяніна запазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг. Тут і пастаянныя размовы, і налічэнне пені, званкі і пісьмовыя папярэджанні, прыцягненне міліцыі і падача іскавых заяў, нават высяленне і адчужэнне маёмасці. Аднак наколькі гэта эфектыўна?


Заканадаўства трэба карэктаваць?

Толькі мінчане на 1 студзеня 2020 года мелі запазычанасць перад камунальнымі службамі больш за шэсць мільёнаў рублёў. І паменшыць гэтую лічбу можа дапамагчы толькі змяненне заканадаўчай базы ў пэўных кірунках.

— Запазычанасць бывае як рэальная, так і фармальная, безнадзейная. Памірае шмат адзінокіх людзей, за якімі застаецца запазычанасць на асабовых рахунках дзяржаўнага жыллёвага фонду і прыватнага жылля, якое праз адсутнасць спадчыннікаў было перададзена ў камунальную ўласнасць горада, — адзначае начальнік аддзела па спагнанні дэбіторскай запазычанасці філіяла «Адзіны разлікова-даведачны цэнтр Мінска» Эла ЛАЗАРАВА. — І на заканадаўчым узроўні ніяк не прадугледжана спагнанне такой запазычанасці. Таксама мы не можам вярнуць доўг, калі скончыўся тэрмін дзеяння выканаўчага дакумента ці ўжо ёсць дакументы, якія пацвярджаюць, што выканаўчае вядзенне было спынена праз немагчымасць спагнання ці адсутнасць у даўжніка маёмасці, на якую гэтае спагнанне можна было б накіраваць.

Спецыялісты сталічнага АДРЦ лічаць, што існуючых сёння мер уздзеяння на грамадзян, якія маюць запазычанасць па аплаце ЖКП, сёння дастаткова. Аднак не заўсёды хапае пэўнага ўзроўню іх прымянення з боку адпаведных арганізацый і дзяржаўных органаў.

— Палегчыць работу ў гэтым кірунку магла б і інфармацыя пра месцы работы і мабільныя кантакты даўжнікоў — сёння мы не маем магчымасці іх атрымаць, — тлумачыць Эла Мікалаеўна. — А менавіта гэта дапамагло б нам урэгуляваць большасць пытанняў яшчэ да суда, і не трэба было б задзейнічаць органы прымусовага выканання, што, у сваю чаргу, таксама зацягвае працэс спагнання ці скарачэння запазычанасці.

А як у іх?

У развітых краінах Еўрасаюза з даўжнікамі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг працуюць зусім інакш. У Міжнароднай асацыяцыі менеджменту нерухомасці (далей — МАМН) адзначаюць, што гэта звязана з дэмакратыяй, якая будуецца на двух базавых прынцыпах. Па-першае, усе правілы, у тым ліку па аплаце паслуг і спагнанні доўгу, зацвярджаюць для кожнага шматкватэрнага дома яшчэ на этапе будаўніцтва. Будучы ўласнік (або арандатар) пісьмова згаджаецца, што бярэ на сябе абавязак іх выконваць. Па-другое, калі аб'ектам з'яўляецца шматкватэрны дом з прыватнымі кватэрамі, то суб'ектам выступае якраз «аб'яднанне ўласнікаў», а не кожны ўласнік паасобку.

— Згодна з гэтымі правіламі ўласнік кватэры абавязаны пералічваць сваю частку расходаў на разліковы рахунак такога аб'яднання, якое, у сваю чаргу, аплачвае расходы пастаўшчыкоў паслуг. Запазычанасць з боку ўласніка лічыцца надзвычайным здарэннем, і кіраўнік аб'яднання адразу пачынае з ім перагаворы, — тлумачыць член праўлення МАМН Генадзь КАЛЁНАЎ. — І вось калі гэтыя стасункі не прыносяць пэўнага поспеху, то кіраўнік павінен ужо падаць іскавую заяву ў суд. Больш за тое, калі чалавек не плаціць за паслугі на працягу двух месяцаў і болей, то ён лічыцца ненадзейным плацельшчыкам і абавязаны потым заплаціць наперад да канца года. Калі і гэтага не робіць, то аб'яднанне можа прымусіць неплацельшчыка прадаць сваю кватэру.

Такую ж практыку выкарыстоўваюць і ў Кітаі. Цікава і тое, што ўласнікі і арандатары аплачваюць паслугі наперад роўнымі часткамі. Гэта значыць, што агульная гадавая сума падзяляецца на 12 частак, якія людзі ўносяць на рахунак аб'яднання ў першых датах разліковага месяца (у Беларусі за ЖКП плацяць не пазней за 25-е чысло месяца, які ідзе за разліковым. — «МС»). Пры гэтым разліковых цэнтраў і «жыровак» у Еўропе і Кітаі нават не існуе.

— Можна, канешне, разглядаць і вопыт іншых краін, але ён не будзе карысны менавіта для Беларусі, — лічыць Генадзь Генадзевіч. — Тыя ж амерыканцы ў большасці выпадкаў жывуць у прыгарадзе — у аднасямейных дамах, а ў Расіі фактычна адсутнічае сістэма прафесійнага кіравання з дакладнымі правіламі — яны пастаянна змяняюцца.

Валерыя КІСЛАЯ

Прэв'ю: pravda.ru

Загаловак у газеце: Ці вычарпальныя меры?

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.