Вы тут

Мінадукацыі вызначыла ніжняе парогавае значэнне адзнак на ЦТ-2020


Мінадукацыі вызначыла адзнакі, якія лічацца нездавальняючымі па выніках цэнтралізаванага тэсціравання. Гэта прадугледжана пастановай міністэрства № 16 ад 3 сакавіка, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.


Па беларускай або рускай мовах нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 9 балаў (уключна), для спецыяльнасцяў філалагічнага профілю — ад 0 да 24.

Па першым прадмеце профільнага іспыту — матэматыцы, фізіцы, хіміі, біялогіі — да нездавальняючых прыроўнены адзнакі ад 0 да 19 балаў (уключна). Ніжняе парогавае значэнне адзнак па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай) устаноўлена на ўзроўні ад 0 да 24 балаў (уключна).

Што да другога прадмета профільнага іспыту, дык па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 9 балаў (уключна), па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), геаграфіі, замежных мовах (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай) — ад 0 да 14 балаў (уключна).

Пры гэтым нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 6 балаў пры наборы ў сілавыя ВНУ, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Мінабароны, МНС і Дзяржпагранкамітэта. Таксама гэтыя парогі закрануць ваенныя факультэты, спецыяльнасці «вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства», «жывёлагадоўля, рыбаводства, пчалярства», «сельскае будаўніцтва і ўладкаванне тэрыторый», «меліярацыя і водная гаспадарка», «аграінжынерыя». Гаворка ідзе аб такіх прадметах, як беларуская або руская мова, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя (найноўшы час), грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская).

На ЦТ-2019 ніжняе парогавае значэнне адзнак было аналагічным.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: prusy.starye-dorogi.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.