Родныя людзі


У Валянціны Сталбовай з гарадскога пасёлка Балбасава Аршанскага раёна былі два бацькі. Роднага, Яфіма Васільевіча, калі пачалася вайна, забралі на фронт. На той час мужчыну было трыццаць чатыры гады, у яго раслі ўжо трое дзетак. Валянціна бацьку не памятае, бо нарадзілася за тры дні да пачатку ліхалецця.


— У 1944 годзе, пасля вызвалення Беларусі, матуля атрымала паведамленне, што наш тата знік без вестак у баі пад Смаленскам, — расказвае Валянціна Яфімаўна. — З таго прызыву ў вёску Казекі на Аршаншчыне не вярнуўся дваццаць адзін мужчына...

Пасля вайны шасцігадовую Валянціну стаў гадаваць Сямён Сянько, ветэран, франтавік, які ўдзельнічаў і ў фінскай вайне, і ў разгроме мілітарысцкай Японіі.

— У 1947-м Сямён Пятровіч пазнаёміўся з нашай матуляй, прыйшоў да нас, замяніў нам бацьку. Потым у мяне з'явіліся яшчэ два малодшыя браты і дзве сястрычкі, — з пяшчотай і павагай згадвае Валянціна свайго айчыма.

У яе кватэры вісяць партрэты двух салдат той вайны: Яфіма і Сямёна. Для яе абодва яны самыя родныя людзі.

Анатоль КЛЯШУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.