Вы тут

Сусветная арганізацыя аховы здароўя аб'явіла пандэмію каранавіруса ў свеце


Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) абвясціла ўспышку новага тыпу каранавіруса COVID-19 пандэміяй.


Паведамленне з’явілася ў афіцыйным Твітар-акаўнце арганізацыі.

«Пандэмія — гэта не тое слова, якое варта выкарыстоўваць легкадумна або нядбайна. Гэтае слова, якое ў выпадку няправільнага выкарыстання можа выклікаць неабгрунтаваны страх ці неабгрунтаванае прызнанне таго, што барацьба скончана, што прыводзіць да непатрэбных пакут і смерці», — заявіў кіраўнік СААЗ Тэадор Гебрэйесус на традыцыйным брыфінгу для прэсы, піша kommersant.ru.

Па словах кіраўніка СААЗ, у бліжэйшыя дні і тыдні чакаецца колькасць выпадкаў, смерцяў і колькасць закранутых краін павялічыцца.

Пандэміяй называюць незвычайна моцную эпідэмію, якая характарызуецца распаўсюджваннем інфекцыйнага захворвання на ўсёй тэрыторыі краіны, тэрыторыю сумежных дзяржаў, а часам і многіх краін свету.

У СААЗ ўдакладнілі, што апісанне сітуацыі як пандэміі не мяняе як ацэнкі пагрозы віруса, так і спосабаў барацьбы з захворваннем.

Па апошніх дадзеных, па ўсім свеце новы тып віруса быў зафіксаваны ў больш чым 121 тыс. чалавек, больш за 4 тыс. заражаных памерлі.

Успышка пнеўманіі COVID-2019, выкліканай вірусам SARS-CoV-2, была зафіксавана ў кітайскім горадзе Ухань ў канцы снежня.

Першы выпадак выяўлення каранавіруса ў Беларусі Міністэрства аховы здароўя абвясціла 28 лютага. Захварэў адзін са студэнтаў БНТУ, які прыляцеў з Ірана. Таксама знайшлі прыкметы віруса і ў бацькі яго нявесты. Акрамя таго, у бальніцу пад каранцін трапілі 26 аднагрупнікаў хлопца і 7 выкладчыкаў. Сам універсітэт адмяніў аўдыторныя заняткі да 15 сакавіка.

1 сакавіка ў адным з тэстаў, якія былі выкананы ў беларускі з Віцебска, таксама быў выяўлены фрагмент РНК, які можа належаць тыпу каранавіруса 2019-nCoV. Дызайнер віцебскага прадпрыемства і двое яе калегаў прыбылі з Італіі.

Сёння Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла аб двух новых выпадках каранавіруса ў рэспубліцы. Яны зафіксаваныя ў Мінску і Гомелі. Яшчэ адзін выпадак зарэгістраваны ў Гродне.

Раней у Беларусі было пацверджана дзевяць выпадкаў інфекцыі, выкліканай каранавірусам. Першы пацыент вылечыўся. Яшчэ ў двух пацыентаў пацверджаны адмоўныя вынікі тэстаў.

Такім чынам, агульная колькасць выпадкаў дасягнула 12.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».