Вы тут

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта ўручыў пашпарты юным грамадзянам Беларусі


Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларусі найлепшым прадстаўнікам моладзі, якія маюць асаблівыя заслугі ў вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці, уручаюць пашпарты ва ўрачыстай абстаноўцы.


«Пашпарт — гэта не толькі дакумент, які пацвярджае вашу асобу. Гэта дакумент, які ўказвае на прыналежнасць краіне, на тое, што за вашымі плячыма — беларускі народ. Гэта ваш першы дакумент у дарослае жыццё. А сталенне — гэта ўсведамленне таго, што вы неабходныя сваёй сям'і, сваёй малой радзіме, сваёй краіне», — звярнуўся да юных суайчыннікаў Ігар Сергеенка.

Якую б прафесію праз некалькі гадоў ні абралі хлопцы і дзяўчаты, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта пажадаў ім быць мэтанакіраванымі, добра вучыцца, знайсці сябе ў жыцці — каб перш за ўсё заставацца чалавекам і грамадзянінам, верыць у сябе і верыць у сваю Беларусь.

«За такімі вось дзецьмі — будучыня нашай краіны, і наша краіна такімі людзьмі проста прырастае. Ім ёсць кім ганарыцца: сваёй краінай, сваімі бацькамі, тымі пакаленнямі, якія заваявалі мірнае неба і свабоду, якія адстаялі незалежнасць нашай краіны ў суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны», — сказаў журналістам Ігар Сергеенка.

Ад імя равеснікаў вучаніца Дзісненскай сярэдняй школы Міёрскага раёна Паліна ВАЛЕНЦІК і вучаніца сярэдняй школы № 15 Гродна Аляксандра ДЗМІТРЫЕВА паабяцалі справай даказаць: моладзь — годныя грамадзяне Беларусі. Дзяўчаты падарылі Ігару Сергеенку ляльку ў нацыянальным строі.

«Здорава, калі кожны разумее, што гэта надзяляе асаблівай адказнасцю ў такі ўрачысты момант, таму што ўсе дасягненні і перамогі, якія ёсць сёння ў хлопцаў і дзяўчат, — гэта сапраўды на карысць і сваёй малой радзіме, дзе яны жывуць, і ў цэлым роднай Беларусі», — адзначыў першы сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Дзмітрый ВАРАНЮК. Ён падкрэсліў: галоўнае, што ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы, каб юнакі і дзяўчаты маглі развівацца.

Кожны ўдзельнік цырымоніі атрымаў у падарунак ад БРСМ дзяржаўны сцяг Беларусі і сувеніры. Для юных грамадзян таксама правялі экскурсію па Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці.

Варвара Марозава

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Верыць у сябе і ў Беларусь

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».