Вы тут

Sex-балясы. Стэйк для дам


Нядаўна ў сецiве грымнуў не якi-небудзь, а кулiнарна-фемiнiсцкi скандал! («— Каханая, я не меў рацыi. Давай памiрымся. — Добра. Пачакай, не еш. Я прыгатую штосьцi iншае».) Усё адбылося пасля таго, як гастраблогер Вiкi Эндрус выклала ў «Твiтэры» меню невялiкага сямейнага рэстарана ў Лiверпулi. Жах, у пералiку страў адным з пунктаў фiгурыраваў... «стэйк для дам»! Мала таго што адна назва ўжо звяртала на сябе ўвагу, дык ён яшчэ памерам (а гэта ўжо жах жахлiвы) быў меншы, чым астатнiя стравы гэтай жа катэгорыi! Уяўляеце, што тут пачалося? Панеслiся каментарыi кшталту «На двары 2020-ы, а не 1920-ы!», маўляў, жанчыны таксама ядуць вялiкiя стэйкi...


Прабачце, а што адбылося, што тут не так? Не сакрэт, што сярэднестатыстычнаму мужчыну трэба мяса больш, чым такой жа сярэднестатыстычнай жанчыне. Так было i сто гадоў таму, i дзвесце, калi, каб атрымаць той самы стэйк, трэба было спачатку дагнаць бiзона. Ды i цяпер на адных аладках з кабачкоў цэлы дзень не пакосiш, не пасячэш дровы, не пакапаеш. («— Каб ты ведаў, як я сёння стамiўся: набегаўся за дзень, а потым яшчэ гэты секс... — Што, дагналі?») Пагадзiцеся, рэдкая прадстаўнiца прыгожага полу выконвае цяпер такую фiзiчную работу. Канешне, выключэннi ёсць, нiхто не спрачаецца!

Напрыклад, у Фiнляндыi задумалiся над увядзеннем вайсковага прызыву для жанчын, бо кожны трэцi малады чалавек у гэтай краiне не праходзiць ваеннай службы. («Я зразумеў, чаму няма жанчын — ваенных стратэгаў-камандуючых. Таму што сабралiся дзве армii на бiтву, а яна ўстае ранкам i кажа: «Давайце не сёння, у мяне галава балiць!») Саюз рэзервiстаў падтрымлiвае прапанову. Кажуць, што ў Фiнляндыi шмат жанчын, якiя маглi б стаць выдатнымi салдатамi. («Вольга хоць i прамахнулася ў цiры, але i забраць мiшку ёй ужо нiхто не перашкодзiў...») Каб такi вайсковец быў не толькi прыгожы, але i дужы, вытрымлiваў нагрузкi, сапраўды, без добрага стэйка не абысцiся.

Зрэшты, хоць у Iзраiлi ў армiю прызываюцца ў абавязковым парадку i жанчыны, служыць у танкавых войсках iм забараняюць ужо некалькi апошнiх гадоў. А ведаеце чаму? (Жарт, якi павiнны ведаць мужчыны. «На амерыканскiм «Абрамсе» адсутнiчае аўтамат зараджання, таму абавязковы пяты член экiпажа — здаровы i дужы цемнаскуры танкiст».) Гэта я да таго, што танкавы снарад — не пярынка. Цяпер уявiце, што ў абмежаванай прасторы яго трэба дастаць з боеўкладкi i даслаць у казённiк пушкi. А калi камандзiр аддае загад: «Пяць снарадаў! Беглы — агонь!» Гэта вiдавочна цягне на добры стэйк напярэдаднi.

Ёсць i яшчэ адна праблема. Жаночая служба ў бронетанкавым корпусе выклiкала рэзкую крытыку з боку шэрагу высокапастаўленых афiцэраў i рэлiгiйных дзеячаў. Як сцвярджаў ранейшы галоўны рабiн Армii абароны Iзраiля Iсраель Вайс, калi салдат жаночага i мужчынскага полу памясцiць «у закрытую каробку на тыдзень, дык праз дзевяць месяцаў вы атрымаеце маленькага танкiста». («Выходзiць фея з лесу i бачыць, як па палянцы экiпаж рамантуе танк — нацягвае гусенiцу. «А што гэта вы, хлопчыкi, робiце?» — пытаецца. «Што, не бачыш, сексам займаемся», — з'едлiва адказваюць ёй стомленыя вайскоўцы. «Дык можа вы па-сапраўднаму хочаце?» — «А тое!» — вочы заблiшчэлi, iнструменты з рук павыляталi... Фея ўзмахнула чароўнай палачкай, i — бац! — у танка... адвалiлася вежа...») Тут таксама спатрэбiцца ўзмоцненае харчаванне, толькi ўжо з другой нагоды... Так што iзраiльскiя «Меркавы» пакуль застаюцца без дамскiх ручак.

...Дарэчы, уладальнiк рэстарана ўвогуле не ведаў пра гэтую гiсторыю са стэйкам, яму яе паведамiлi журналiсты брытанскага Metro. Справа ў тым, што страва значыцца ў меню ўжо пяць гадоў i карыстаецца вялiкай папулярнасцю (спытайце, у каго?) у дзяўчат! Па словах рэстаратара, Ladies Fillet у яго ўстанове — адна з тых пазiцый, якую найчасцей замаўляюць у прынцыпе. Таму ён нiчога мяняць не збiраецца. I правiльна. Усё проста — меру ведаць трэба. Не працуеш як чорны вол — памятай пра лiшнiя калорыi.

Так, 30-гадовая амерыканка Джэймi Лопес выправiлася ў салон прыгажосцi, але яе паход скончыўся няўдачай. Не паспела дама ўладкавацца ў крэсле, як тое пад яе вагой... развалiлася на дзве часткi. Пасля яна часта атрымлiвала адмовы ў салонах з-за сваiх габарытаў: пад клiентку проста немагчыма было знайсцi трывалую мэблю. («Вырашыла пахудзець i папрасiла сваiх хатнiх мяне маральна падтрымаць у гэтым. Прыйшла ўвечары дадому i ўбачыла на халадзiльнiку запiску: «Тлустая дачка — ганьба для сям'i!».) Праўда, амерыканка ўсё ж знайшла выйсце з сiтуацыi. Яна назбiрала грошай i адкрыла ў Лас-Вегасе першы ў Амерыцы салон прыгажосцi, уваход у якi худым дзяўчатам забаронены. Лопес сцвярджае, што ўся мэбля ў iм была спецыяльна сканструявана для дам «у целе». Крэслы, канапы вытрымаюць нават 300-кiлаграмовых клiентак. А можа, прасцей было заказваць стэйк для дам?! («— Жанчына, гэтая сукенка вас поўнiць! — Ну дзякуй богу, бо я на чабурэкi грашыла».)

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».