Яны пачаліся з адкрыцця маштабнай выстаўкі «Шляхі нямецкага мастацтва» — экспазіцыя ахоплівае 60 пасляваенных гадоў Усходняй і Заходняй Германіі. У мінскім Палацы мастацтва прадстаўленыя жывапіс, графіка, фатаграфія, відэа, скульптура і інсталяцыі: усяго каля 400 твораў амаль 100 мастакоў.
Цікавымі абяцаюць быць і вечары нямецкага кароткаметражнага кіно. У рамках праграмы «Берлін: біяграфія горада» будуць дэманстравацца пяць фільмаў, якія адлюстроўваюць самыя знакавыя моманты ў гісторыі сталіцы Германіі: бурныя 20-я, узнікненне і станаўленне нацыянал-сацыялізму, перыяд халоднай вайны, падзенне Берлінскай сцяны і, нарэшце, жыццё сённяшняга Берліна.
Тыдні стануць сваеасаблівым экскурсам у ваеннае мінулае праз прызму сённяшняга дня. Так, выстаўка «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць» будзе экспанавацца з 8 красавіка да 8 мая ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Экспанаты выстаўкі — работы мастакоў, звязаныя з тэмай вайны і памяці пра яе.
Мэта гэтага і іншых тэматычных мерапрыемстваў — аддаць даніну памяці ахвярам нацызму, а таксама паспрыяць развіццю міжнароднага дыялогу даследчыкаў і гісторыкаў Беларусі, Германіі, Аўстрыі і іншых краін. Апошняе здаецца надзвычай актуальным на фоне спроб перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны.
Леанід ЛАХМАНЕНКА
Прэв'ю: tupa-germania.ru
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».