Вы тут

Уладзімір Краўцоў: Бяспека дзяцей — найперш


Старшыня Гродзенскага аблвыканкама зрабіў акцэнт на пытаннях, якія датычыліся падвозу дзяцей у вясковыя школы, рэарганізацыі ўстаноў адукацыі, а таксама рамонту і стану мясцовых дарог.


Фот БЕЛТА.

Жыхар вёскі Навасёлкі, бацька пяцярых дзяцей, занепакоены сітуацыяй з падвозам дзяцей у школы. Ён паведаміў, што дарогі, па якіх курсіруе школьны аўтобус, не ў належным стане, іх неабходна падсыпаць, а абочыны скошваць. Але добраўпарадкаваннем займаюцца толькі пасля звароту ў мясцовыя органы ўлады — раённы і сельскія Саветы. І сам транспарт для падвозу пакідае жадаць лепшага, лічыць шматдзетны бацька.

Як растлумачыў начальнік упраўлення адукацыі Смаргонскага раёна Ігар Шчасны, усяго ў раёне ў падвозе дзяцей задзейнічаны 11 аўтобусаў. Чатыры з іх эксплуатуюцца больш за 10 гадоў. Летась набылі два транспартныя сродкі. Уладзімір Краўцоў даў даручэнне палепшыць сітуацыю з транспартам і набыць сёлета новы аўтобус на маршруце праз вёску Навасёлкі, а таксама даследаваць усе дарогі маршруту і прывесці іх у парадак. Пытанні бяспекі дзяцей павінны быць на першым месцы і вырашацца неадкладна, падкрэсліў кіраўнік абласной вертыкалі ўлады.

Жанчыны, якія жывуць на вуліцы Савецкай, 15, у Смаргоні звярнуліся да кіраўніка рэгіёна з просьбай вырашыць пытанне па гарачым водазабеспячэнні. Дом, у якім жывуць заяўніцы, пабудаваны больш за 40 гадоў таму, але без праведзенай гарачай вады. Пасля шматлікіх зваротаў у кватэрах паставілі газавыя калонкі. Жанчыны просяць падключыць дом да цэнтральнага гарачага водазабеспячэння, якое ёсць у суседніх новых дамах.

Як паведаміў дырэктар мясцовай ЖКГ Міхаіл Найдзіч, гэты дом — апошні пункт у цепласетцы, таму ёсць праблемы з падагрэвам вады. Каб забяспечыць неабходную падачу цяпла, трэба замяніць цепласеткі альбо падчас рамонту перавесці дом на электраацяпленне. Тады жыхары павінны адмовіцца ад газу і поўнасцю перайсці на электрычную энергію. Тэхнічна гэта магчыма, але пацягне за сабой павелічэнне аплаты нават з улікам ільготнага тарыфу. Ці будзе гэта жыхарам па сілах, калі улічваць, што тут пражываюць у асноўным людзі пенсійнага ўзросту? Таму пытанне на працягу месяца будзе вывучацца, каб зрабіць канкрэтны выбар з улікам тэхнічных магчымасцяў і пажаданняў жыхароў.

З пэўнай недарэчнасцю ў новых кватэрах сутыкнуліся жыхары райцэнтра па вуліцы Пагранічнікаў, 17. Лоджыі у некаторых кватэрах працякаюць, хоць дом здадзены летась і знаходзіцца на гарантыйным абслугоўванні. Па словах жыхароў, спецыялісты будаўнічай арганізацыі параілі ім зашкліць лоджыі, што яны і зрабілі. Але праблема не знікла — столі па-ранейшаму цякуць. На чарговы ліст з будаўнічай арганізацыі прыйшоў адказ, маўляў, трэба лепш праветрываць. Пры гэтым кампанія не можа вызначыць прычыну зацякання, нягледзячы на тое што яе спецыялісты непасрэдна займаліся праекціроўкай дома. Жыхары спадзяюцца, што зварот да губернатара дапаможа вырашыць праблему. Падчас прыёму быў зроблены званок кіраўніку будаўнічай арганізацыі, пытанне ўзята на яго асабісты кантроль. У бліжэйшы час будзе праведзена шчыльнае абследаванне, каб выправіць недарэчнасць.

Маргарыта Ушкевіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».