Вы тут

Супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх парламентарыяў сёлета праходзіць пад знакам агульнай Перамогі


Пра гэта заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка на сустрэчы са старшынёй Савета Федэрацыі Расійскай Федэрацыі Валянцінай Мацвіенка.


«Мы ў цэлым у Беларусі, і парламентарыі, вельмі высока цэнім ваш уклад у развіццё беларуска-расійскіх адносін. Значную ролю ў нашым будаўніцтве Саюзнай дзяржавы іграе Форум рэгіёнаў, які мы праводзім, і адным з ініцыятараў якога вы былі, — вітаў спікера верхняй палаты расійскага парламента старшыня Палаты прадстаўнікоў. — Трэба сказаць, што людзі вельмі станоўча да гэтага адносяцца. Зрэшты гэта робіцца ў імя павышэння іх дабрабыту і камфорту жыцця. Думаем, што форум, які адбудзецца ў кастрычніку ў Мінску і Мінскай вобласці, таксама пройдзе паспяхова».

Уладзімір Андрэйчанка спыніўся яшчэ на адной важнай тэме беларуска-расійскага ўзаемадзеяння — святкаванні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

«Мы разам кавалі гэту Перамогу, усе народы Савецкага Саюза, — сказаў спікер ніжняй палаты беларускага парламента. — Прэзідэнты нашых дзяржаў удзяляюць вельмі сур'ёзную ўвагу пытанням правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў з нагоды Дня Перамогі, якія былі зацверджаны яшчэ ў 2018 годзе на саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД. Хачу праінфармаваць, што ў нас ужо распачатае выкананне гэтых мерапрыемстваў. У лютым у Брэсце, у мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» быў дадзены старт эстафеце Памяці, якая ахопіць дзевяць дзяржаў СНД, у якой актыўны ўдзел возьмуць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, моладзь і грамадскія арганізацыі. Мы лічым, што гэта вельмі важна».

Уладзімір Андрэйчанка назваў Вялікую Айчынную вайну самым жудасным злачынствам у гісторыі чалавецтва: яе ахвярамі сталі 60 мільёнаў чалавек, з якіх 27 мільёнаў — жыхары Савецкага Саюза. У Беларусі загінуў кожны трэці.

«Мы, вядома, павінны не дапусціць, каб гэта трагедыя паўтарылася. Таму трэба зрабіць усё, каб захаваць гістарычную памяць пра вайну, абараніць яе, бо сёння вельмі шмат гарачых галоў, якія хочуць перапісаць гісторыю, — дадаў Уладзімір Андрэйчанка. — Усё гэта робіцца, каб дагадзіць нейкім інтарэсам, асабістым амбіцыям. Таму мы ў Палаце прадстаўнікоў прынялі рашэнне правесці 9 красавіка парламенцкія слуханні, прысвечаныя Вялікай Перамозе».

Уладзімір Андрэйчанка таксама закрануў пытанні ўзаемадзеяння з расійскімі калегамі на міжнародных пляцоўках. У прыватнасці, заверыў, што на 142-й Асамблеі Міжпарламенцкага Саюза Беларусь падтрымае ініцыяваную Расіяй Дэкларацыю аб парламенцкай дыпламатыі.

«Нас радуе, што вельмі добрыя адносіны наладжаны з Расійскай дэпутацыяй у Парламенцкай Асамблеі АБСЕ, — прадоўжыў спікер беларускага парламента. — Спадзяёмся і на працяг узаемадзеяння ў Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы».

Валянціна Мацвіенка падзякавала беларускаму боку за праграму, якая ўключае таксама наведванне Брэста, магчымасць аддаць доўг памяці тым, хто, абараняючы агульную тады краіну, прыняў першы ўдар фашысцкай Германіі на сябе.

«Вы правы, гэты год асаблівы, накладае адбітак на ўсю нашу дзейнасць, год агульнай перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Сапраўды, вельмі важна захаваць памяць, быць сумленнымі ў адносінах да гісторыі, — сказала яна. — Інакш гэта можа паўтарыцца. Калі не зразумець небяспеку новых выклікаў, не прымаць меры, то потым усе разам сутыкнёмся з вельмі сур'ёзнымі наступствамі».

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэв'ю: gorod48.ru

Загаловак у газеце: Дзеля развіцця і дзеля памяці

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Аляксандр Лукашэнка: Гэта адна з самых складаных выбарчых кампаній

Кіраўнік дзяржавы прагаласаваў на выбарах Прэзідэнта.

Палітыка

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

У Рэспубліцы Беларусь прайшоў асноўны дзень выбараў Прэзідэнта

Сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы — шостыя па ліку.

Грамадства

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

Медыцынскі агляд у віцебскіх газавікоў ажыццяўляе... робат

А наведвальнiкаў крамы кансультуе выява спецыялiста.