Вы тут

Адзіная ў краіне галерэя піраграфіі адкрылася ў Жодзіне


«Экаарт», маляванне агнём, альбо, прасцей кажучы, выпальванне па дрэве: у Жодзінскай карціннай галерэі ў лютым пачала працаваць новая выставачная зала — піраграфіі. На сёння яна першая і адзіная ў Беларусі.


Фота: zhkm.by

У экспазіцыю ўвайшлі 16 работ, а таксама прылады, якімі карыстаўся пры іх стварэнні майстар піраграфіі Ігар Каперскі. Трэнер па самба і дзюдо СДЮШАР Ігар Уладзіміравіч больш за 35 гадоў аддаў свайму творчаму захапленню і фактычна зрабіў яго другой прафесіяй. У асабістай калекцыі мастака помнікі архітэктуры і прыгожыя краявіды роднай зямлі, партрэты вядомых людзей, біблейскія сюжэты — звыш 70 работ. Астатнія, а іх больш за сотню, знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой. Як адзначыў першы намеснік старшыні Жодзінскага райвыканкама Сяргей Конан, такое прызнанне беларускага майстра сведчыць пра запатрабаванасць гэтага кірунку мастацтва: «Ігар — чалавек, які практыкуе піраграфію і можа вучыць ёй іншых. Яго работы маюць вялікую мастацкую каштоўнасць, і для нашай пляцоўкі вялікі гонар размяшчаць іх».

Як плануецца, галерэя будзе перыядычна абнаўляцца. Ужо ў сакавіку на змену гарадскім пейзажам прыйдуць партрэты вядомых асоб — спартсменаў і трэнераў, грамадскіх і палітычных дзеячаў, людзей мастацтва, а ў перспектыве, паводле слоў дырэктара Жодзінскага краязнаўчага музея Дзмітрыя Мініча, запрашаць да ўдзелу ў выстаўцы будуць мастакоў-пірографаў з розных краін.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Маляваць агнём

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.