Вы тут

Сталічныя ўпраўленні ўнутраных спраў Беларусі і Узбекістана падпісалі мемарандум аб узаемапаразуменні


Злачыннасць не мае меж, а задача праваахоўнікаў любой краіны — забяспечыць спакой грамадзян, бяспеку дзелавога і эканамічнага развіцця ў цэлым. Аб гэтым ішла гаворка на цырымоніі падпісання мемарандума, якое стала чарговым крокам у супрацоўніцтве міліцыянераў.


У размове з журналістамі начальнік ГУУС Мінгарвыканкама генерал-маёр міліцыі Іван КУБРАКОЎ адзначыў, што агульнакрымінальная злачыннасць усё больш сыходзіць у сусветную павуціну. Гэтаму спрыяюць, з аднаго боку, моцная прафілактыка і затрыманні парушальнікаў у рэальнасці, а з другога — развіццё высокіх тэхналогій.

«Тут мы не здолеем без зносін з нашымі калегамі, таму што злачынствы могуць здзяйсняцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але злачынцы знаходзяцца далёка за мяжой. Зносіны паміж нашымі супрацоўнікамі дапамогуць супрацьстаяць такой злачыннасці ўжо больш эфектыўна», — адзначыў Іван Кубракоў.

Іван Кубракоў высока ацаніў і ўзровень узаемадзеяння з расійскімі калегамі і падкрэсліў важнасць асабістых кантактаў для аператыўнасці. Напрыклад, большая частка наркотыкаў трапляе да нас з Расіі праз фактычна празрыстую граніцу.

«Таму, каб паставіць заслон гэтаму зеллю, гэтаму злу, мы, канешне, абменьваемся досведам і з улікам інфармацыі, якая паступае нам ад калег, аператыўна рэагуем», — паведаміў начальнік ГУУС.

У сваю чаргу, намеснік міністра ўнутраных спраў Узбекістана — начальнік ГУУС Ташкента генерал-маёр Рустам ДЖУРАЕЎ падкрэсліў, што паміж нашымі краінамі ў апошнія тры гады актыўна развіваецца супрацоўніцтва ва ўсіх сферах.

«Гэтым мемарандумам пакладзена аснова далейшай работы па барацьбе з экстрэмізмам, тэрарызмам, транснацыянальнай злачыннасцю, наркатрафікам, кіберзлачыннасцю. Акрамя таго, мы будзем працаваць над павышэннем кваліфікацыі і абменам досведам паміж нашымі супрацоўнікамі. У нашых калег з Мінска назапашаны вельмі значны вопыт па барацьбе са злачыннасцю ў сферы высокіх тэхналогій», — сказаў Рустам Джураеў. Ён выказаў спадзяванне, што мемарандум дапаможа абысці пэўныя бюракратычныя перапоны, бо сам час патрабуе найхутчэйшага рэагавання ў праваахоўнай дзейнасці.

Варвара Марозава

Прэв'ю: vesbiz.ru

Загаловак у газеце: Спакой і бяспека без меж

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Метры ўжо патаннелі? Рынак нерухомасці ўвайшоў у стан доўгачасовай спячкі

Практычна ўсе ўдзельнікі рынку цяпер у стане нявызначанасці.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Удалае паляванне і «Трэба глядзець дэтэктывы».

Грамадства

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

«Макiяж — адзенне для твару». Цi мужчынскiх рук гэтая справа?

З якiмi мэтамi ў «жаночую» прафесію прыходзяць маладыя хлопцы?