Вы тут

Шпацыры па старой Лідзе


Шпацыры па старой Лідзе

Выйшла новая кніга краязнаўца Леаніда Лаўрэша “Шпацыры па старой Лідзе” – сапраўдны гід па вуліцах старога горада.

У свой час Ліда двойчы (у 1891 і 1941 гг.) моцна пацярпела ад вялікіх пажараў, наступствы якіх значна паўплывалі на воблік горада. Менавіта дзеля захавання памяці аб страчанай спадчыне і была напісана гэта кніга. Выданне стала вынікам шматгадовай працы Леаніда Лаўрэша з кнігамі айчынных гісторыкаў, архіўнымі дакументамі, газетнымі артыкуламі і ўспамінамі гараджан.

З тонкіх ніцей сабраных краязнаўцам цікавых фактаў, маляўнічых замалёвак і сухой статыстыкі (куды ж без яе?) было саткана маштабнае гістарычнае палатно, якое мае на мэце пазнаёміць чытача не толькі з гісторыяй Ліды, але і са штодзёным жыццём яе жыхароў. У кнізе ёсць не толькі каардынаты старых будынкаў, але і QR-коды, якія дапамогуць самастойна вывучаць гісторыю горада.

Рэдакцыя “Маладосці” шчыра віншуе Леаніда Лявонцьевіча (між іншым, пастаяннага аўтара нашай рубрыкі Factum) з выхадам кнігі і зычыць яму натхнення і далейшых творчых поспехаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».