Вы тут

Другасны рынак сельгастэхнікі будуць развіваць у Гомельскай вобласці


Не сакрэт, што ў гаспадарках рэгіёна некаторыя агрэгаты і машыны ўжо выпрацавалі свой рэсурс. Іншая тэхніка не можа больш эксплуатавацца па шэрагу розных прычын. Сіламі раённых аграсэрвісаў усё гэта цалкам рэальна аднавіць.


Фота БЕЛТА

— Наша задача — вывесці работу раённых аграсэрвісаў на новы ўзровень, — паведаміў журналістам першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Ігар Часнок падчас абласнога сельгассемінара ў Добрушы. — Ёсць патэнцыял і тэхнічныя магчымасці, што дазваляюць на даволі высокім узроўні рамантаваць і прыводзіць у працоўны стан тэхніку і абсталяванне для жывёлагадоўлі.

Выгаду тут атрымліваюць адразу некалькі бакоў. Ігар Часнок адзначыў, што такім чынам сэрвісы змогуць ператварыць запазычанасць сельгасвытворцаў у рэальныя грошы, гаспадаркі — набыць больш танную тэхніку ў параўнанні з новымі агрэгатамі і машынамі, а людзі не застануцца без працы.

Так удзельнікі семінара наведалі ААТ «Добрушскі райаграсэрвіс», на базе якога дастаткова аператыўна і якасна рамантуюць сельгастэхніку. Тут прадставілі выстаўку дасягненняў прадпрыемстваў аграсэрвісу вобласці ў цэлым.

— Трактар «Беларус-3022», які мы прэзентуем на семінары, працаваў раней у Чачэрскім раёне. Спецыялісты аднавілі машыну на 85-90 працэнтаў, — звярнуў увагу ўдзельнікаў семінара на канкрэтны прыклад укаранення такой працы генеральны дырэктар ААТ «Гомельаблаграсэрвіс» Аляксандр Торап. — Кошт пасля мадэрнізацыі — 50 працэнтаў ад кошту новай. Трактар мае гадавую гарантыю, але, думаю, праслужыць больш. Лічу, што вяртаць да новага жыцця неабходна не толькі самі сельгасмашыны, але і іх вузлы, дэталі, мэханізмы.

Было адзначана, што ААТ «Гомельаблаграсэрвіс», «Мазыртэхсэрвіс», «Мазыр-
аграпрамснаб», а таксама аграсэрвісы Светлагорска і Жыткавічаў ужо маюць плённыя вынікі аднаўлення тэхнікі і рэалізацыі яе на другасным рынку. Тэхнічна такая магчымасць ёсць у спецпрадпрыемстваў у кожным раёне вобласці.

Між іншым, у гаспадарках рэгіёну пасяўныя агрэгаты павінны былі стаць на лінейку гатоўнасці да 1 сакавіка. Ужо поўнасцю вызначана структура пасяўных плошчаў. Яравыя плануюць пасеяць на амаль 600 тысячах гектара. Клін збожжавых і зернебабовых складзе больш за 116 тысяч гектараў. Кукуруза — 350 тысяч, у тым ліку амаль 80 тысяч гектараў — гэта плошча пад кукурузу на зерне.

— Агулам яравых і зернебабовых культур трэба пасеяць 124,3 тысячы гектараў, — адзначыў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама Аляксандр Грынькоў. — Для гэтага ўжо падрыхтавана звыш 40 тысяч тон насення збожжавых культур, у гаспадарках ёсць больш за 380 тысяч тон насення шматгадовых траў.

Дарэчы, у вобласці прынята рашэнне пашырыць пасяўныя плошчы засухаўстойлівых культур прыкладна на 10 працэнтаў.

— Плануем засеяць 26,9 тысячы гектараў люцэрны, — дадаў Аляксандр Грынькоў. — Гэта таксама дасць больш кармоў. Працуем з просам, пашырым яго плошчы. Па іншых культурах канкрэтныя рашэнні будуць прыняты вясной, у тым ліку пасля абследавання азімых.

Цяпер аграрыі вядуць падкормкі шматгадовых траў, працягваюць уносіць арганічныя і мінеральныя ўгнаенні, а таксама рыхтуюць глебу пад лён — звыш 4 тысяч гектараў.

Трэба адзначыць, што сёлета на Гомельшчыне, каб забяспечыць патрэбы жыхароў у свежай агародніне, прынята рашэнне значна павялічыць пасяўныя плошчы раслін.

— Увогуле ў рэгіёне агароднінныя культуры зоймуць амаль на 200 гектараў больш, чым летась, — адзначыў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. — Валавы аб'ём агародніны разлічваем павялічыць на 19 % да ўзроўню 2019 года. Звыш 4 тысяч гектараў пойдзе пад бульбу.

У планах гомельскіх аграрыяў — пасеяць дзве тысячы гектараў агародніны ў адкрытым грунце.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».