Вы тут

Ці варта дзіцяці даваць бацькава або матчына імя?


«У нашага сына нарадзілася дачка, наша ўнучка. І сын прапанаваў назваць так, як завуць яго жонку. І наша, і бабуля нявесткі супраць, спакою нікому не даюць. Чаму? Кажуць, нельга. А ці есць такія «законы», каб забараняць даваць імя бацькі або маці сваім дзецям?» — пытае Марыя Пятроўна з Ельска.


Як жа выбіраць імя свайму дзіцяці? Існуе цэлая сістэма самых рознабаковых рэгламентацый, звязаных з гэтым выбарам.

Вядомая польская артыстка кіно Барбара Брыльска распавядала пра трагічную сітуацыю, якая здарылася ў яе сям'і. Калі яна нарадзіла дачку, то захацела назваць сваім імем. Бабуля Барбары і іншыя сваякі настойліва раілі не рабіць гэтага: сцвярджалі — кепская прыкмета. Кінадзіва не паслухалася, і яе дачка стала Барбарай. З таго часу дзве асобы аказаліся пад патранажам аднаго анёла-ахоўніка. Ці то ён не змог надзейна «прыкрыць» сваімі крыламі дзвюх няўрымслівых жанчын, ці так ужо адразу было наканавана Богам, але ў 18 гадоў дачка загінула. Чаму настойліва пратэставалі супраць такога рашэння сваякі актрысы? Справа ў тым, што яна загадзя, наўмысна парушала адвечную славянскую традыцыю, якая абапіралася на правіла ўнутрыродавай перадачы імя праз пакаленне: унукам давалі імёны дзядуляў і бабуль. Зразумела, што ўнукаў заўсёды было больш, чым старэйшых продкаў, таму гэта правіла распаўсюджвалася больш строга на першых унукаў.

Дасведчаны чытач тут жа задасць лагічнае пытанне, а як жа здарылася так, што адзін з аўтараў гэтай рубрыкі стаў Іванам Іванавічам, г. зн. атрымаў імя не дзеда, а бацькі? У народнай культуры існавала некалькі выпадкаў-выключэнняў, калі было неабходна зрабіць контрход і свядома пайсці на парушэнне існуючых правіл. Па-першае, гэта рабілася тады, калі дзіця нараджалася напярэдадні або ў вялікае свята (напрыклад, на Юр'я, на Міколу Цудатворцу, Міхаіла, Івана Купалу, Іллю, Яна Багаслова, Уласа і г. д.). Па-другое, калі ў сям'і паміралі, «не гадаваліся» дзеці, то немаўляці давалі імя бацькі або маці, свядома разумеючы: смерць пераадрасавалі старэйшаму — «няхай наступным памірае ён, а малодшы няхай застанецца і працягвае род». У нашым выпадку бабуля, Аўдоцця Іванаўна Крук, зрабіла ўсё амаль дакладна. Яе ўнук стаў Іванам Іванавічам таму, што нарадзіўся перад Купаллем, а папярэднія дзве сястрычкі памерлі ў паўгадовым узросце.

Але гэта толькі адно з «народных правілаў» выбару імя дзіцяці. Да гэтай тэмы мы будзем звяртацца яшчэ неаднаразова. Пішыце...

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК

Дасылайце свае пытанні пра карані і прыстасаванасць да сучаснага жыцця каляндарных і сямейна-побытавых народных традыцый ды абрадаў на паштовы або электронны адрас рэдакцыі з пазнакай «Пра радзіннае».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».