Вы тут

Прагноз надвор'я на тыдзень


У першай дэкадзе сакавіка прыйдзе красавіцкае цяпло?

Вось і прыйшла вясна каляндарная, гэтым разам з актыўным сонцам і ўпэўненым цяплом. На бягучым тыдні на тэрыторыі краіны чакаецца цёплае і дажджлівае надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Заўтра ўдзень захаваецца ўплыў вельмі цёплых паветраных мас міжземнаморскага паходжання. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 3 да плюс 8 градусаў. Удзень будзе 6—13 цяпла, а ў паўднёва-ўсходніх раёнах — ад плюс 14 да плюс 16 градусаў. Пры паўднёвым, паўднёва-ўсходнім ветры пераважна па паўночна-заходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай па паўднёвым усходзе месцамі магчымы туманы.

Але не трэба чакаць менавіта ў пачатку сакавіка пастаяннага цяпла. Сакавік — месяц зменлівы. А таму ў чацвер, 5 сакавіка, надвор'е ў краіне стане вызначаць халодны атмасферны фронт, які пачне адціскаць цяпло на ўсход кантынента. Паўднёвы вецер зменіцца паўночным, стане значна свяжэй. У многіх раёнах пройдуць дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 да плюс 8 градусаў. Удзень будзе 4—9 цяпла, ва ўсходніх раёнах — плюс 10—15 градусаў.

Хто сказаў, што вясной не бывае снегу? Усё хлусня, бывае. Няўстойлівае надвор'е праявіць сябе ва ўсёй красе ў пятніцу. Будзе воблачна з праясненнямі. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі Беларусі, а ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, пераважна па захадзе краіны — з мокрым снегам. Уначы і раніцай месцамі чакаецца слабы туман, у заходніх раёнах — слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы знізіцца і складзе ад нуля па захадзе да плюс 7 градусаў па ўсходзе краіны. А ўдзень актыўнае сонца нагадае нам, што прыйшла вясна. Паўсюдна будзе 2—9 цяпла, а па паўднёвым усходзе краіны да плюс 13 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Свежае паветра з Міжземнага мора

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.