Вы тут

«Ці з'яўляецца экалагічна чыстай атамная энергетыка?»


Намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Хмель у рамках Школы актыўнага грамадзяніна сустрэўся з дзевяцікласнікамі сталічнай гімназіі № 6.


Намеснік міністра заклікаў удзельнікаў сустрэчы да актыўнага абмеркавання ўсіх хвалюючых падлеткаў тэм і спрэчных момантаў. Многія з іх былі прысвечаны і сферы дзейнасці госця — ахове прыроды. Так, гімназістаў цікавіла, ці могуць знайсці працу ў сістэме Мінпрыроды тыя, хто навучаецца па хіміка-біялагічным профілі, ці з'яўляецца экалагічна чыстай атамная энергетыка, як адносіцца да ГМА-прадуктаў і ці ёсць яны ў Беларусі.

Андрэй Хмель адказаў на ўсе пытанні ўдзельнікаў сустрэчы і адзначыў, што экалагічная бяспека нароўні з ваеннай, эканамічнай, сацыяльнай і іншымі з'яўляецца часткай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Таму ўсіх спецыялістаў у гэтай сферы, а таксама актыўных грамадзян, якія ў паўсядзённым жыцці адмаўляюцца ад лішніх рэчаў, сартуюць адходы, выкарыстоўваюць бяспечныя для прыроды матэрыялы, можна назваць абаронцамі Айчыны.

Намеснік міністра таксама расказаў, як сёння ўдасканальваецца дзейнасць Белгідрамета для павышэння якасці прагнозаў надвор'я, дзякуючы чаму развіваецца сістэма электратранспарту ў краіне, як Мінпрыроды кантралюе шкодныя выкіды прадпрыемстваў, падтрымліваецца радыяцыйная бяспека ў сувязі з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС і будаўніцтвам БелАЭС.

— Школа актыўнага грамадзяніна дае магчымасць школьнікам размаўляць на роўных з дзяржаўнымі служачымі, — падкрэсліў Андрэй Хмель. — На такіх сустрэчах мы можам даведацца пра іх праблемы, адказаць на пытанні і даць альтэрнатыўнае меркаванне апроч таго, што яны даведваюцца з сацыяльных сетак, дзе акрамя добрых рэчаў ёсць шмат лішняга. Мы даем магчымасць ім сфарміраваць свой погляд па розных тэмах.

* * *

У рамках адзінага дня інфармавання «Транспартны комплекс Рэспублікі Беларусь: стан і перспектывы яго развіцця» міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык сустрэўся з педагагічным калектывам і студэнцкай моладдзю Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Ён расказаў, што аўтамабілі займаюць лідзіруючае месца сярод крыніц выкідаў шкодных рэчываў у навакольнае асяроддзе. Так, за 2019 год доля выкідаў ад аўтамабільнага транспарту склала больш за 60 % ад усяго іх аб'ёму. Тым не менш дзякуючы рабоце па скарачэнні выкідаў забруджвальных рэчываў ад мабільных крыніц за апошнія 20 гадоў удалося знізіць шкоднае ўздзеянне транспарту на атмасфернае паветра ў краіне.

— У Беларусі на дзяржаўным узроўні выпрацаваны адзіны падыход да развіцця транспартнай галіны: прытрымлівацца балансу паміж эканамічнымі інтарэсамі грамадства, з аднаго боку, і ступенню ўздзеяння на навакольнае асяроддзе з іншага, — падкрэсліў міністр.

Вераніка КОЛАСАВА

Фота прэс-службы Мінпрыроды

Загаловак у газеце: Абараніць прыроду — абараніць Айчыну

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».