Вы тут

Залман Дымшыц. Перакладчык з хіндзі, які нарадзіўся на Лёзненшчыне


Лёзненшчына — багатая на таленты зямля. Менавіта там, у сяле Веляшковічы, нарадзіўся расійскі мастак Якаў Голубеў (1913–1973). Многія яго працы захоўваюцца ў музеях і прыватных калекцыях не толькі Расіі, але і Японіі, Італіі, Германіі, Францыі, Літвы. Лёзненшчына — і радзіма народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова. У лёзненскіх Бабінавічах нарадзілася амерыканская пісьменніца Ганна Струнская (1877–1964). Яна сябравала з Джэкам Лонданам, напісала цэлы шэраг кніг. З Лёзненшчынай звязаны лёс беларускага і польскага паэта, кнігавыдаўца Аляксандра Рыпінскага (1811–1900).


Гэтым разам больш падрабязна пагаворым пра Залмана Дымшыца, які нарадзіўся ў 1921 годзе ў Янавічах. Тады паселішча ўваходзіла ў Суражскі раён Віцебшчыны, якога цяпер не існуе, а тэрыторыі тыя прыналежныя Лёзненскаму раёну. Мала што вядома з даваеннай біяграфіі нашага земляка, які ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. З першага да апошняга дня вайны — на фронце. Перамогу сустрэў у самым фашысцкім логаве — у Берліне. Пасля паступіў у Маскоўскі інстытут усходазнаўства, які закончыў у 1950 годзе. З таго выпуску Маскоўскага інстытута ўсходазнаўства — кітаіст, кандыдат эканамічных навук, доктар гістарычных навук Аляксандр Якаўлеў (1928–2003), азербайджанскі гісторык-усходазнаўца, доктар гістарычных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана Актай Эфендыеў (1926–2013), спецыяліст па інданезійскай філалогіі Юрый Мазур (1924–1999) і шмат хто яшчэ з яркіх, цікавых асобаў.

У ВНУ Залман Дымшыц вывучаў хіндзі. І амаль з першых дзён пасля інстытута пачаў сур’ёзна займацца навуковымі вышукамі. Пасля выкладчыцкай практыкі ў родным Маскоўскім інстытуце ўсходазнаўства ў 1951–1954 гады перайшоў у Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін. Абараніў дысертацыю на годнасць доктара філалагічных навук. Атрымаў званне прафесара.

Залман Дымшыц напісаў мноства работ у галіне лінгвістыкі, шэраг вучэбных дапаможнікаў, некаторыя раздзелы ў розных слоўніках. Разам з А. Гладышавай выдаў падручнік па хіндзі — упершыню кніга пабачыла свет у 1953 годзе. Затым былі неаднаразовыя перавыданні. Нашаму земляку належыць і складанне кішэннага хіндзі-рускага слоўніка. Перакладаў мастацкую літаратуру з хіндзі на рускую. Дзякуючы нястомнай працы Дымшыца чытачы Савецкага Саюза, іншых краін, дзе чыталі па-руску, адкрылі імёны многіх і многіх пісьменнікаў Індыі. Аўтарытэт савецкага лінгвіста быў настолькі высокі, што яго манаграфічны нарыс, прысвечаны граматыцы хіндзі, выйшаў нават у Дэлі (у 1966 годзе). Зразумела, на хіндзі. Залман Дымшыц займаўся і мовай урду. Прысвяціў ёй падручнік, які пабачыў свет у Галоўнай рэдакцыі ўсходняй літаратуры выдавецтва «Наука» ў 1962 годзе. А пасля смерці Дымшыца «Граматыка мовы урду» выйшла ў маскоўскім выдавецтве «Восточная литература» (2001 г.).

Творчая праца, навуковыя даследванні ўраджэнца Лёзнешчыны адзначаны былі Прэміяй імя Джавахарлала Неру.

Памёр усходазнаўца на Віцебшчыне 6 студзеня 1990 года. У Беларусі імя Залмана Дымшыца і не згадваецца. Шкада. Беларускае ўсходазнаўства набірае сёння ўсё большыя абсягі. І згадкі пра нашых землякоў, якія былі папярэднікамі сённяшніх даследчыкаў, лінгвістаў, усходазнаўцаў, — яшчэ адзін складнік агульнай гісторыі, агульнай культуры.

Мікола Берлеж

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.