Вы тут

Беларусь на «Еўрабачанні-2020» прадставіць праект VAL


У ноч з 28 на 29 лютага прайшоў фінальны канцэрт нацыянальнага адбору на міжнародны песенны конкурс «Еўрабачанне». За пуцёўку ў Ратэрдам спаборнічалі 12 удзельнікаў: Napolі; Саша Захарык; Настасся Малашкевіч; Chakras; Настасся Гламозда; Nastasea (Настасся Развадоўская); Ян Яраш; Анжаліка Пушнова; Дар’я Хмяльніцкая; «Аўра»; КейСі; VAL.


Выступленні фіналістаў ацэньвала прафесійнае журы, у якое ўвайшлі Дзмітрый Калдун (удзельнік «Еўрабачання-2007», які заняў дагэтуль самае высокае для Беларусі 6-е месца ў фінале), ЗЕНА (наша прадстаўніца на «Еўрабачанні-2019»), мастацкі кіраўнік ансамбля «Камерата» Вольга Вараб’ёва, спявак Юрый Селязнёў (удзельнічаў у якасці бэк-вакаліста ў «Еўрабачанні» 2014 і 2015 года), а таксама міжнародныя эксперты — Уільям Лі Адамс, заснавальнік і рэдактар самага вядомага і ўплывовага блогу пра «Еўрабачанне» Wiwibloggs, грэка-кіпрыёцкі спявак і кампазітар Алекс Панайі, прадзюсар ізраільскага тэлеканала КАN Талі Эшколі, прадзюсар вяшчальнай карпарацыі Нарвегіі Сціг Карлсен і балгарская прадзюсар і тэлежурналіст Джоана Левіева-Сойер. Суддзям, а таксама гледачам адводзілася ўсяго 10 хвілін пасля выступлення апошняга канкурсантаў, каб зрабіць выбар і расставіць балы. (Пры гэтым з аднаго нумара прымаўся толькі адзін званок і адно СМС-паведамленне за кожнага ўдзельніка).

Журы паставіла на 1-е месца Яна Яраша (80 балаў у суме), бліжэйшыя канкурэнты VAL атрымалі 69 балаў. Фаварытам у гледачоў сталі дзяўчаты з Chakras. А па суме балаў з перавагай усяго ў 2 перамогу атрымаў дуэт VAL — Валерыя Грыбусава і Уладзіслаў Пашкевіч з беларускамоўнай песняй «Да відна».

Нагадаем, 65 міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне» пройдзе ў Ратэрдаме (Нідэрланды) з 12 па 16 мая.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Чым сябе заняць на самаiзаляцыi?

Урачы па ўсiм свеце запусцiлi флэшмоб #StayAtHome.

Грамадства

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Хто паставiць кропку ў спрэчцы вакол пакупкі за адну базавую?

Ранейшы ўласнiк цяпер звярнуўся ў суд i патрабуе вярнуць будынак.

Культура

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар Капыцько: У нашых прыдворных тэатрах ставіліся оперы, напісаныя тут, а не дзе-небудзь у Італіі

Віктар з'яўляецца аўтарам опер, сімфоній і кантат, яго музыка гучыць у розных кутках свету, а ў Беларусі з ім працуюць найлепшыя выканаўцы.

Культура

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Дарогамі Славы. Простыя вяскоўцы

Уладзiмiр Амельяновiч і Апанас Кляцко.