Вы тут

Ліцэіст БДУ стаў прызёрам Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы “Innopolis Open”


Ліцэіст БДУ Сяргей Процкі заваяваў дыплом II ступені на Міжнароднай алімпіядзе па інфарматыцы “Innopolis Open”.


Пра гэта паведаміла прэс-служба ўніверсітэта. Фінал спаборніцтвы праходзіў адначасова на пляцоўках пяці гарадоў: Масквы, Санкт-Пецярбурга, Иннаполіса (Расія), Кременчуга (Україна) і Мінска.

Трэнерам ліцэіста выступіла загадчыца кафедры інфарматыкі Ліцэя БДУ Анжаліка Лапо.

Усяго ў выніковым паядынку алімпіяды ўдзельнічалі 234 школьніка з Расіі, Босніі і Герцагавіны, Кіпра, Венгрыі, Сербіі, Арменіі, Кыргыстана, Украіны і Беларусі. На сталічнай пляцоўцы нашай краіны спаборнічалі 34 старшакласніка з Брэста, Віцебска, Гомеля, Мінска, Магілёва, Мазыра і Маладзечна. На працягу пяці гадзін усім канкурсантам неабходна было вырашыць пяць задач па інфарматыцы.

Па выніках фіналу на рахунку беларусаў таксама дыплом I ступені выхаванца Клуба юных пажарных (г. Мазыр) Андрэя Мішчанкі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Прэв'ю: kostroma.sm-news.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».