Вы тут

У Мілане ў суседкі беларускай студэнткі па пакоі выявілі прыкметы каранавіруса. Беларуску з сям'ёй змясцілі ў інфекцыйную бальніцу Брэста


У суседкі па пакоі беларускай студэнткі, якая вучыцца ў Мілане і вярталася праз Польшчу разам з бацькамі дадому ў Беларусь, былі выяўлены прыкметы каранавіруса. Пра гэта сёння паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.


Сям’я студэнткі звязалася з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі, атрымала рэкамендацыю не карыстацца грамадскім транспартам. Пасольства Беларусі ў Польшчы прадаставіла сям’і машыну, даставіла яе да мяжы з Беларуссю, дзе іх сустракала машына хуткай дапамогі. Зараз сям’я змешчана ў інфекцыйную бальніцу Брэста, дзе знаходзіцца пад назіраннем. Ні ў кога з трох чалавек не выяўлена пакуль прыкмет каранавіруснай інфекцыі.

Нагадаем, у Беларусі выяўлены першы выпадак каранавіруса ў аднаго са студэнтаў з Ірана.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Прэв'ю: orenburzhie.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?