Вы тут

Гандаль паміж Беларуссю і ЗША летась павялічыўся на 20 працэнтаў


Пра гэта паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве Віктар НІКАЛАЙКІН падчас сустрэчы з супрацоўнікамі міністэрства гандлю ЗША.


«За 2019 год знешнегандлёвы абарот таварамі паміж нашымі краінамі склаў больш за 850 мільёнаў долараў. Гэта рост на 20 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам. А экспарт паслуг, якія паставілі нашы кампаніі ў Злучаныя Штаты Амерыкі, ужо наблізіўся да мільярда долараў. Штогод колькасць арганізацый з амерыканскім капіталам павялічваецца. Гэта радуе і сведчыць аб тым, што мы знаходзімся апошнія гады на правільным шляху», — адзначыў дэпутат.

На яго думку, такім дасягненням спрыяюць у тым ліку візіты афіцыйных асоб, якія летась актывізаваліся. Віктар Нікалайкін выказаў упэўненасць, што і цяперашні візіт паспрыяе далейшаму развіццю адносін не толькі ў гандлі, але і ў іншых сферах.

Старшыня камісіі нагадаў, што хоць Беларусь і адносіцца афіцыйна да Усходняй Еўропы, геаграфічна знаходзіцца ў цэнтральнай частцы, а значыць, і ў вельмі выгадных гандлёвых умовах.

«Сёння для нас вельмі важны досвед іншых краін, у тым ліку такой вялікай дзяржавы, як Злучаныя Штаты Амерыкі. І мы з задавальненнем гатовыя яго выкарыстоўваць, у тым ліку на заканадаўчым узроўні», — звярнуўся да супрацоўнікаў амерыканскага міністэрства дэпутат.

У сваю чаргу, другі сакратар пасольства ЗША ў Беларусі Моніка СЭНДАР падкрэсліла, што мэта візіту — менавіта вывучыць магчымасці ўдасканалення заканадаўства, садзейнічаць абменам і адшукаць новыя магчымасці для супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Штатамі.

Варвара МАРОЗАВА

Прэв'ю: zen.yandex.by

Загаловак у газеце: Прыбытак у бюджэце і сяброўстве

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.