Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Сталіца: вынікі і задачы

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец узяў удзел у пасяджэнні адміністрацыі Заводскага раёна Мінска.

Былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2019 год і задачы на 2020-ы, ход выканання структурнымі падраздзяленнямі адміністрацыі Заводскага раёна Комплексу мер па прыцягненні замежнай бязвыплатнай дапамогі ў Рэспубліку Беларусь на перыяд да 2020 года і іншыя пытанні.

Пасля заканчэння пасяджэння парламентарый адказаў на пытанні, якія датычыліся ўдасканалення палажэнняў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы» ў частцы прафілактыкі вытворчага траўматызму і адказнасці наймальнікаў за незабеспячэнне бяспечных умоў працы.

У рамках абмеркавання дасягнута папярэдняя дамоўленасць аб правядзенні парламентарыем у сакавіку выязнога прыёму грамадзян у адміністрацыі Заводскага раёна сталіцы.


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец узяла ўдзел у пасяджэнні адміністрацыі Савецкага раёна Мінска.

Былі абмеркаваны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і выкананне бюджэтнага каштарыса адміністрацыі за мінулы год, пастаўлены задачы на 2020 год, а таксама разгледжаны іншыя пытанні.

Выступаючы па пытанні «Аб выніках выканання бюджэтнага каштарыса адміністрацыі Савецкага раёна Мінска за 2019 год і стане ўнутрыгаспадарчага кантролю», парламентарый засяродзіла ўвагу прысутных на неабходнасці безумоўнага выканання заканадаўства ў частцы ўнясення змяненняў у бюджэтны каштарыс раёна. «Пераразмеркаванне гадавых планавых асігнаванняў па артыкулах расходаў неабходна рабіць у выключных выпадках, старанна аналізуючы прапановы арганізацый», — рэзюмавала Таццяна Рунец.

Акрамя таго, сенатар звярнула ўвагу кіраўніцтва раёна на важнасць правядзення комплекснай работы па зніжэнні сумы дэбіторскай запазычанасці ў цэлым па раёне, а таксама памяншэнні колькасці стратных арганізацый.


Чым жыве рэгіён?

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы ўзяў удзел у пасяджэнні сесіі Кармянскага раённага Савета дэпутатаў.

Акрамя таго, у рамках адзінага дня інфармавання парламентарый наведаў філіял ААТ «Гомельлён» «Кармянскі льнозавод» Гомельскай вобласці.


Сяброўства на ўзроўні парламентаў

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў узяў удзел у пасяджэнні рабочай групы Нацыянальнага сходу па супрацоўніцтве з Парламентам Фінляндскай Рэспублікі.

Падчас пасяджэння былі разгледжаны пытанні развіцця беларуска-фінляндскіх адносін, перададзена запрашэнне членам рабочай групы Нацыянальнага сходу ад кіраўніка фінляндскай групы дружбы з Беларуссю наведаць Хельсінкі з візітам.

Прэв'ю: the-village.me

Выбар рэдакцыі

Палітыка

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

«Рэальнае жыццё нi ў якi нават самы дасканалы закон не ўмесцiш»

Пра першы год жыцця Вярхоўнага суда ў новым будынку — Валерый Калiнковiч.

Спорт

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

СААЗ рэкамендуе займацца спортам у хатнiх умовах

Сядзячы спосаб жыцця i нiзкi ўзровень фiзiчнай актыўнасцi могуць аказаць негатыўны ўплыў на здароўе.

Грамадства

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

Намеснік міністра аховы здароўя Алена Богдан: Сітуацыя з каранавірусам застаецца кантраляванай

У Беларусі з моманту выяўлення першага выпадку COVID-19 зарэгістравана 351 інфікаваных.