Вы тут

Масква—Мінск—Брэст. Запланаваны візіт парламенцкай дэлегацыі з Расіі


На наступным тыдні запланаваны двухдзённы візіт у нашу краіну парламенцкай дэлегацыі Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Фэдэрацыі на чале з яго старшынёй Валянцінай Мацвіенка. Пра гэта паведамляе прэс-служба верхняй палаты беларускага парламента.


Праграма насычана падзеямі: у першы дзень візіта — 5 сакавіка — сустрэчы на высокім узроўні: са старшынямі дзвюх палат беларускага парламента — Наталляй Качанавай і Уладзімірам Андрэйчанкам, удзел у пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні VІІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які сёлета плануюць правесці ў беларускай сталіцы і Мінскай вобласці. Дарэчы, будучы Форум будзе прысвечаны гістарычнай спадчыне Вялікай Перамогі як аснове развіцця сацыяльна-эканамічных і духоўных сувязяў народаў нашых краін.

У гэтым кантэксце лагічна выглядае запланаваны ўдзел старшыні Савета Федэрацыі ў перадачы капсулы з зямлёй у рамках Міжнароднай акцыі памяці «У гонар агульнай Перамогі!», што адбудзецца ў храме-помніку Усіх Святых. Акрамя таго, расійскія парламентарыі атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з грунтоўнымі экспазіцыямі Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

На другі дзень візіту — 6 сакавіка — парламенцкая дэлегацыя Савета Федэрацыі адправіцца ў Брэст, дзе ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой» адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўскладання вянка да Вечнага вогнішча. Пасля экскурсіі па мемарыяльным комплексе запланавана сустрэча з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.