Вы тут

У Валожынскім раёне некалькі чалавек гвалтоўна вывезлі мужчыну ў лес і збілі


Пра гэта паведамілі на сайце МУС.


Крымінальны інцыдэнт адбыўся 10 лютага ў Валожынскім раёне. Некалькі чалавек прыехалі з Магілёўскай вобласці ў Івянец, праніклі ў дом да 32-гадоваму мясцоваму жыхару, сілай вывезлі яго ў лес і збілі. Такім спосабам кампанія планавала прымусіць пацярпелага вярнуць доўг. Аднак у збітага мужчыны грошай не аказалася.

Па словах пацярпелага, ён сапраўды знаёмы з адным з падазраваных і напярэдадні прасіў у яго $ 200. Той пагадзіўся і нібыта перавёў грошы на ўказаны рахунак, аднак па нейкіх прычынах сума на балансе так і не з'явілася. Менавіта таму ў вяртанні доўгу было адмоўлена.

Гэта не задаволіла займадаўцу, і ён рашыўся на злачынства. Пацярпелага вазілі ў розныя лясы і збівалі. Калі кампанія зразумела, што атрымаць грошы не атрымаецца, ахвяру адпусцілі.

Пры першай жа магчымасці мужчына распавёў аб тым, што здарылася міліцыянтам. Пасля гэтага пецярых падазраваных, адзін з якіх раней судзімы, затрымалі па месцы жыхарства ў Горках пры сілавой падтрымцы АМАП.

Дзеянням жыхароў Магілёўскай вобласці следчымі дадзена прававая ацэнка, распачата крымінальная справа па факце незаконнага пазбаўлення волі.

Прэв'ю: yandex.ru

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.